Брынёўскае радовішча бурага вугалю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брынёўскае радовішча бурага вугалю знаходзіцца ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Выяўлена ў 1973 у адкладах неагену. Мае 1 вугальны паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м, максімальная — 19,9 м. Сярэдняя глыбіня залягання 65 м, максімальная — 83 м. Цеплыня згарання 7,1-21,5 МДж/кг. Разведана папярэдне. На плошчы 7,1 км² запасы вугалю складаюць 38,6 млн тон.

Радовішча не эксплуатуецца.