Брытанская антарктычная тэрыторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брытанская антарктычная тэрыторыя
Flag of the British Antarctic Territory.svg Герб Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Сцяг Брытанскай антарктычнай тэрыторыі Герб Брытанскай антарктычнай тэрыторыі

Каардынаты: 75°00′00″ пд. ш. 50°00′00″ з. д. / 75° пд. ш. 50° з. д. (G) (O) (Я)

Antarctica, United Kingdom territorial claim.svg
Нацыянальны гімн Брытанскай антарктычнай тэрыторыі
Дата незалежнасці няма
Афіцыйная мова Англійская
Сталіца Rothera
Найбуйнейшыя гарады Rothera
Форма кіравання заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
каралева Елізавета II

Брытанская антарктычная тэрыторыя (англ.: British Antarctic Territory) — сектар Антарктыкі (1,709 млн км²), размешчаны ад 20° да 80° заходняй даўгаты і паўднёвей 60° паўднёвай шыраты.

З 1908 года Вялікабрытанія прэтэндуе на гэту тэрыторыю, якая ўключае Паўднёвыя Шэтландскія астравы, Паўднёвыя Аркнейскія астравы, Антарктычны паўвостраў, узбярэжжа мора Уэдэла, а таксама землі Антарктыды, якія знаходзяцца на паўдзень аж да Паўднёвага полюсу.

Паводле Дагавора пра Антарктыку, які быў заключаны 1 снежня 1959 года ў Вашынгтоне і ўступіў у сілу 23 чэрвеня 1961 года, на тэрыторыі, якая знаходзяцца паўднёвей 60° паўднёвай шыраты, не можа прэтэндаваць ніводнае дзяржава свету, забаронена здабыча карысных выкапняў і мілітарызацыя рэгіёна. Аднак няма перашкод для навуковых даследаванняў.

Тым не менш, нягледзячы на падпісаны Дагавор, Вялікабрытанія прэтэндуе на тэрыторыю. У той жа час частка тэрыторыі Брытанскай Антарктыкі перасякаецца з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі Аргенціны, іншая частка — з Чылійскай Антарктыкай.

Антарктычны паўвостраў з прылеглымі астравамі — самае спрыяльнае месца для чалавека ў кліматычным плане ў Антарктыцы, таму насельніцтва навуковых антарктычных станцый летам (снежань-люты) можа дасягаць каля 3 тыс. чалавек, пры гэтым большасць з іх не з'яўляецца грамадзянамі Вялікабрытаніі. Узімку насельніцтва змяншаецца да 500—700 працаўнікоў станцый. Сталых жа жыхароў, як і ва ўсёй Антарктыцы, няма. Турызм распаўсюджаны толькі ўлетку.

Брытанская Антарктыка шырока прадстаўлена ў антарктычнай філатэліі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Тэрытарыяльныя прэтэнзіі ў Антарктыцы Шаблон:Тэрыторыі Брытанскай імперыі