Брытанскі музей

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Брытанскі музей
British Museum from NE 2.JPG
Дата заснавання 1753
Месцазнаходжанне The British Museum, Great Russell Street, London WC1B 3DG
Праезд метро Holborn, Tottenham Court Road, Russell Square, Goodge St, аўтобус 7, 8, 19, 22b, 25, 38, 55, 98
Тэлефон +44 (0)20 7323 8299
Адкрыты пн-ср,нядзеля 09:00–18:00, чц-сб 09:00–23:00
Каардынаты 51°31′10″ пн. ш. 0°07′36″ з. д. / 51.519444° пн. ш. 0.126667° з. д. (G) (O) (Я)
http://www.thebritishmuseum.ac.uk
Лагатып ВікіСховішча Брытанскі музей на ВікіСховішчы

Брытанскі музей (англ.: British Museum)  — галоўны гісторыка-археалагічны музей Брытанскай імперыі (цяпер - Вялікабрытаніі) і адзін з найбуйнейшых музеяў свету.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брытанскі музей быў створаны ў 1753 годзе на аснове трох калекцый - калекцыі вядомага брытанскага ўрача і натураліста Ганса Слоана, калекцыі графа Роберта Харлі, а таксама бібліятэкі антыквара Роберта Котана, якая стала асновай Брытанскай бібліятэкі. Стварэнне музея было зацверджана актам Брытанскага парламента.

Першапачаткова музей размясціўся ў Мантэгю-хаўс - арыстакратычным асабняку, размешчаным у лонданскім раёне Блумсберы. Ён адкрыўся для наведвальнікаў ў 1759 годзе. Калекцыя пашыралася за кошт набыцця антычных ваз Уільяма Гамільтана (1772), т. зв. мармурам Таўнлі (1804, 1814), калекцыі мінералаў Грэвілч (1810). У 1814-1815 гады парламент выкупіў у лорда Эльджына неацэнныя шэдэўры з афінскага Парфенона. Многія з музейных набыткаў (як, напрыклад, Разецкі камень) трапілі ў Англію пры цёмных абставінах. Грэцыя і Егіпет, з якіх былі вывезеныя старажытныя помнікі, да сённяшняга часу патрабуюць іх вяртання назад.

У XIX стагоддзі Брытанскі музей перажываў асабліва бурны перыяд росту. Зборы экспанатаў былі падзелены на аддзелы, у тым ліку нумізматычны, дзе сабраны манеты і медалі розных краін і эпох, у тым ліку старажытнагрэчаскія, старажытнарымскія і персідскія, а таксама на калекцыю караля Георга IV. Заалагічны, батанічны, геалагічны і мінералагічны аддзелы былі пры каралеве Вікторыі выдзелены ў адмысловы Музей прыродазнаўства і пераведзены ў 1845 ў Паўднёвы Кенсінгтан. На месцы Мантэгю-хаўса быў ў 1823-47 гг. пабудаваны сучасны будынак музея ў стылі класіцызму (архітэктар Роберт Смёрк).

У першай палове XX стагоддзя Брытанскі музей пашырыў свае зборы блізкаўсходняга мастацтва за кошт правядзення брытанскімі археолагамі шматлікіх раскопак у Месапатаміі. Раздзел старажытнаўсходняга мастацтва найбольш каштоўнай часткай свайго збору абавязаны А. Стэйну і П. Дэвіду. З 1926 года брытанскія музей выдае штоквартальны часопіс «British Museum Quarterly». У канцы XX стагоддзя была праведзена перапланіроўка ўнутранай прасторы па праекце Нормана Фостэра.

Бібліятэка[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова адным з галоўных скарбаў музея была яго бібліятэка, найбуйнейшая ў Вялікабрытаніі. Чытальная зала Брытанскага музея змяшчалася з 1850-х гадоў у асобным будынку-ратондзе. У XX стагоддзі ў бібліятэку паступілі найстаражытныя друкаваныя кнігі і будысцкія рукапісы з Дуньхуана, Сінайскі кодэкс з Ленінграда і выключная па паўнаце калекцыя гебраістычных тэкстаў. У 1972 г. Брытанскі парламент прыняў рашэнне аддзяліць бібліятэку ад музея, размясціўшы яе ў асобным будынку.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]