Брыёнскае пагадненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брыё́нскае пагадненне (Брыёнская дэкларацыя) — пагадненне, падпісанае 7 ліпеня 1991 года на астравах Брыуны прадстаўнікамі Славеніі, Харватыі і СФРЮ пры пасрэдніцтве Еўрасаюза. Паводле гэтага дакумента, югаслаўская армія спыняла баявыя дзеянні на тэрыторыі Славеніі (тым самым завяршалася Дзесяцідзённая вайна). Славенія і Харватыя прыпынялі на тры месяцы ўваходжанне ў сілу дэкларацый пра незалежнасць ад Югаславіі (абвешчаны 25 чэрвеня таго ж года).

Апошнія часткі ЮНА былі выведзены са Славеніі 26 кастрычніка 1991 года.