Бры (сыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бры, сыр)
Бры
фр.: Brie
Краіна паходжання Сцяг Францыі Францыя
Горад, рэгіён Бры, Іль-дэ-Франс
Малако кароўе
Пастэрызаваны не (у Еўропе), абавязкова ў ЗША і Аўстраліі
Тэкстура мяккая, бледнага колеру з шараватым адценнем пад «высакароднай» белай цвіллю
Час паспявання Па міжнародных стандартах - ад 10 дзён
Сертыфікацыя AOC 1980
Бры

Бры (фр.: Brie) — мяккі сыр з каровінага малака, які атрымаў сваё імя ад назвы французскай правінцыі (размешчана ў цэнтральным рэгіёне Іль-дэ-Франс недалёка ад Парыжа), дзе яго ўпершыню пачалі рабіць. Характэрны бледны колер з шараватым адценнем пад «высакароднай» белай цвіллю (Penicillium camemberti або Penicillium candidum). Па форме ўяўляе сабой «ляпёшкі» дыяметрам 30-60 см і таўшчынёй 3-5 сантыметраў. Сыр мяккі і прыемна смакуе з лёгкім пахам нашатыру. Скарыначка з цвіллю мае выразны аміячны смак, аднак ядомая.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Малады Бры мае мяккі і далікатны смак. Па меры паспявання мякаць набывае вастрыню. Чым танчэйшы праснак Бры — тым вастрэйшы сыр. Бры вырабляюць у любы час года, і ён з’яўляецца адным з самых «універсальных» французскіх сыроў, бо выдатна падыходзіць і да святочнага стала, і да звычайнага абеду. Бры лепш есці, калі ён мае пакаёвую тэмпературу, таму вымаць з халадзільніка (або склепа) яго трэба загадзя. Захоўваць лепш пры тэмпературы 2 … −4 °C.

Бры па смаку падобны да камамберу, але яго тлустасць некалькі ніжэй — 25 %.

Існуе больш за дзясятак разнавіднасцяў бры, аднак толькі два віды — Бры дэ Мо (Brie de Meaux), Бры дэ Мелен (Brie de Melun), якія носяць назвы невялікіх гарадкоў, размешчаных на ўсход ад Парыжа, маюць у Францыі сертыфікацыю АОС (Appellation d ' origine contrôlée).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Masui, T.; Tomoko, Y., Hodgson, R., Robuchon, J. (2004). French Cheeses. DK. ISBN 1-4053-0666-1. (англ.)