Брэндан Флаўэрс
| Брэндан Флаўэрс Brandon Flowers |
|
| Асноўная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя |
Брэндан Рычард Флаўэрз |
| Дата нараджэння |
21 чэрвеня 1981 (31 год) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Прафесіі |
музыкант, вакаліст, клавішнік, бас-гітарыст, аўтар песень, кампазітар |
| Інструменты |
сінтэзатар, Clavia Nord Lead 2, microKORG, Korg MS-2000B, Alesis Ion, бас-гітара, вакал, клавішныя |
| Жанры |
Поп, сінці-поп, рок-н-рол, пост-панк, альтэрнатыўны рок, інды-рок, рок |
| Калектывы |
The Killers, Blush Response |
| Супрацоўніцтва |
U2, Bono, Coldplay, New order, Duran Duran, Lou Reed, Elton John, Mariachi El Bronx, Wild Light, Travis |
| Лэйблы |
Island |
| brandonflowersmusic.com | |
Брэндан Рычард Флаўэрс (англ.: Brandon Flowers; 21 чэрвеня 1981, Хендэрсан, Невада, Лас-Вегас, ЗША) — вакаліст, клавішнік, аўтар музыкі і большасці тэкстаў амерыканскага рок-гурта The Killers, з 2010 года таксама займаецца сольнай кар'ерай.
Змест |
Жыццё да The Killers [правіць]
Брэндан Флаўэрз, самы малодшы з шасці дзяцей, нарадзіўся 23 чэрвеня 1981 года ў г. Хендэрсан, штат Невада (па-за межамі Лас-Вегаса) у сям'і з напалову шатландскай і літоўскай крывёй.[1] Яго маці была хатняй гаспадыняй, а бацька працаваў у бакалейнай краме. Калі Брэндану было пяць гадоў, яго тата далучыўся да Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яны пераехалі ў г. Нэфі, штат Юта, калі Флаўэрзу было восем гадоў.[2] За год да сканчэння сярэдняй школы, ён вяртаецца ў Лас-Вегас і жыве ў сваёй цёткі.
Менавіта яго старэйшы брат Шэйн адчыніў яму дзверы ў свет музыкі. Ён паказаў яму відэакліпы гурта The Smiths, кіно ірландскага гурта U2 «Трашчанне і Гудзенне» (англ.: Rattle and Hum); пазнаёміў з творамі гуртоў The Cars, The Beatles, The Cure; лідара гурта The Smiths Стывена Морысі. У музычным плане Брэндан з'яўляецца англафілам. То бок ён прыхільнік брытанскіх музычных калектываў. Сярод іх: New Order, The Smiths, Pet Shop Boys, Depeche Mode і Oasis.
Ён спасылаецца на словы з песні «Вельмі нудны» (англ.: Being Boring) гурта Pet Shop Boys, як на вельмі важную жыццёвую догму: Я ніколі не думаў, што мне калі-небудзь прыйдзецца стаць той істотай, якой я заўсёды меў намер быць (англ.: I never dreamt that I would get to be / The creature that I always meant to be).[3] Флаўэрз таксама казаў, што "Я быў сапраўды дзіўным хлопцам, бо калі іншыя дзеці набывалі Tool і Nirvana, я набываў The Cars і The Psychedelic Furs. Я быў даволі адчужаным дзіцём.
Кар'ера [правіць]
Кінуўшы вучобу ў каледжы, ён некаторы час працаваў калідорным у гатэлі Лас-Вегаса. У 2001 ён растаўся са сваім сінтыпоп калектывам Блаш Рыспонс (англ.: Blush Response), пасля таго як адмовіўся пераехаць у Лос-Анджэлес.
Праз некаторы час, пасля наведвання канцэрта Oasis, ён разумее, што патрэбна зрабіць пераход ад сінтыпоп гурта да сапраўднага рокбэнда, і пачынае шукаць гітарыста. Ён адказаў на аб'яву Дэйва К'юнінга ў газеце, які пазначыў, акрамя іншых, The Cure, Oasis, Queen, як адных з любімых гуртоў. Пазней Кьюнінг сказаў, што яго першае ўражанне аб Флаўэрзе было: «Мне здалося, у яго былі дзіўныя чаравікі… Насамрэч тыя ж, што і ў братоў Галахераў (Oasis)!». Пасля некаторых кароткачасовых бэйсістаў і ўдарнікаў, да групы далучыліся Марк Стормэр (бэйс-гітарыст) і Роні Вэнаксі (Ванучы) (ударнік). Так у жніўні 2002 года ўтварылася група The Killers. Роні пазней распавядаў: "Нават маючы невялікія карлікавыя песні, Брэндан ніколі не адмаўляўся проста падняцца і пачаць працаваць. Гэта вельмі важна, калі ты пачынаеш. Колькі мы разам, увесь час Брэндан перамагае. У адпаведнасці з Las Vegas Review-Journal яго бацькі заўсёды падтрымлівалі яго ў імкненні стаць спеваком і былі часам адзінымі гледачамі на першапачатковых канцэртах калектыва.
Брэндан не аднойчы быў завадатарам спрэчак пасля некаторых сваіх інтэрв'ю. У асобнасці, яго словы запалілі варожасці паміж ім і гуртамі Fall Out Boy, The Bravery, Panic! At the Disco. Аднак праз некаторы час Флаўэрз папрасіў прабачэння і сказаў часопісу Spin: "Мне б хацелася вярнуць свае словы. Гэтыя людзі проста робяць тое, што яны хочуць рабіць — зусім як я. Насамрэч я добры чалавек і я люблю іншых людзей. Я проста вельмі самаўпэўнены. Мне ад гэтага не мець шмат гонару.
Брэндан крытыкаваў амерыканскі гурт Green Day за выкананне песні «Амерыканскі ідыёт». Ён казаў: "Спачатку мне здалося, што гэта было сапраўды нізка паехаць у Англію альбо на Германію і спяваць гэтую песню. Тыя дзеці ўспрымаюць гэта зусім інакш, чым Green Day гэта мае на ўвазе.[4]
Яго сцверджанне, што Sam's Town будзе лепшым альбомам за папярэднія дваццаць гадоў, выклікала ў крытыкаў усмешкі. Флаўэрз адказаў на гэта, што жадае быць меней правакацыйным.
Ён распавёў часопісу The Advocate: «Зняважыўшы ўсіх тых людзей, зараз я разумею, што я павінен жыць і даваць жыць іншым.»[5] У красавіку 2009 Брэндан, у інтэрв'ю брытанскаму часопісу NME асудзіў Курта Кабейна за тое, што ён не пакідаў у рок-н-роле месца для весялосці, і таксама дадаў, што ў юнацтве жадаў збіць з п'едэсталу Nirvana і Led Zeppelin.
Падчас Brit Awards Флаўэрз уручыў Pet Shop Boys узнагароду за вялікі ўклад у музыку. Пасля The Killers, Pet Shop Boys і Lady GaGa ўтраіх выканалі салянку са сваіх хітоў.
Сольная кар'ера [правіць]
У верасні 2010 года Брэндан Флаўэрз выпусціў свой дэбютны альбом Flamingo. У Вялікабрытаніі альбом паступіў у продаж 6 верасня, у ЗША — 14 верасня. 14 чэрвеня, у шоу Zane Lowe на брытанскім Radio 1 адбылася афіцыйная радыё-прэм'ера дэбютнага сінгла Брэндана Флаўэрза. Лідар The Killers сам знаходзіўся ў студыі і даў невялікае інтэрв'ю Zane Lowe, у якім распавёў пра песню Crossfire, сольную кар'еру і будучыню The Killers. Са слоў Брэндана стала вядома, што ў запісе яму дапамагаў Роні Ванучы-малодшы. Флаўэрз падзяліўся сваімі ўражаннямі ад запісу дэбютнай сольнай пласцінкі. Брэндан адзначыў, што падчас працы над «Flamingo» яму не хапала таварышаў па гурту: «Гэта было дзіўным, працаваць без звыклага адзінства The Killers і ў адсутнасці падтрымкі калектыва. Вядома, мне было цікава займацца сольным альбомам, але не хапала сяброўскіх адносін. Час ад часу адчуваў сябя самотным». Таксама Флаўэрз у чарговы раз паспрабаваў супакоіць прыхільнікаў гурта і аспрэчыў чуткі пра распад каманды: «Я ўжо паспеў пагутарыць з імі, і мы вызначылі папярэднія тэрміны нашага вяртання ў студыю»[6].
Дэбютны сольны сінгл Crossfire з'явіўся ў продажы на iTunes менавіта 21 чэрвеня, у дзень нараджэння лідара The Killers.
Прэм'ера кліпа Only The Young адбылася 5 кастрычніка, які распрацавала Сафі Мюлер, якая працавала над амерыканскім кліпам на песню «Mr. Brightside».
Прыватнае жыццё [правіць]
Флаўэрз ажаніўся на сваёй даўняй дзяўчыне, Тане Брук Манблоўскі, 2 жніўня 2005 года на Гаваях.[7][8] 14 ліпеня 2007 года ў іх нарадзіўся першы сын, Эмон Флаўэрз; 28 ліпеня 2009 года другі, Гана Флаўэрз. Брэндан вельмі захапляецца назіраннем за ігрой у гольф, а яго стрыечны брат, Крэйг Балоў, — прафесійны ігрок у гольф.
Флаўэрз па-ранейшаму з'яўляецца членам Царквы сучасных паслядоўнікаў Ісуса Хрыста. Яго жонка незадоўга да вяселля звярнулася да гэтай жа самай царквы. Флаўэрз казаў, што рэлігія вельмі важная для яго. Пасля ўтварэння і першых поспехаў The Killers, ён пачаў выпіваць, хадзіць па вечарынам і рабіць іншыя рэчы, якія забароненыя яго царквой. Між тым, у 2006 ён спыніўся. Ён казаў: "Мне здаецца, зараз я адчуваю менш віны, і я таксама здаравей, чым калі-небудзь. Мая жонка цяжарная, і ўсё гэта змяняе становішча.
Флаўэрз мае значную колькасць прыхільнікаў сярод геяў. Гэта стала пастаяннай тэмай размоў на розных гей-форумах і ў інтэрв'ю. Між тым, нягледзячы на ўсе плёткі, Брэндан зацвярджае, што ён традыцыйнай арыентацыі.
Флаўэрз вядомы за свой дбайна распрацаваны і эксцэнтрычны стыль, ад стылю маладога хлопца падчас Hot Fuss да вусоў у час Sam's Town. Яго цяперашні вобраз: куртка з фазанавымі пёрамі на плечах (Day & Age).
Узнагароды [правіць]
Флаўэрз узяў узнагароды ад часопіса NME як «Найлепш апрануты» і «Самы прывабны». У 2008 ён атрымаў узнагароду ад часопіса GQ як «Самы стыльны мужчына». У тым жа годзе The Killers перамаглі ў катэгорыях «Лепшы амерыканскі гурт» і «Лепшая амерыканская песня» падчас NME Awards. У 2009 The Killers перамаглі ў катэгорыі «Лепшы міжнародны гурт» ізноў пры NME Awards.
Дыскаграфія [правіць]
Студыйныя альбомы [правіць]
| Год | Назва | Максімальная пазіцыя ў чарце | Сертыфікацыі | ||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| US | AUS | CAN | GER | IRL | NED | NZ | UK | GR | |||
| 2010 | Flamingo | 8 | 5 | 9 | 8 | 3 | 4 | 6 | 1 | 3 | |
Сінглы [правіць]
| Год | Сінгл | Максімальная пазіцыя | Альбом | |||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| AUS [10] |
CAN [11] |
IRL [12] |
NLD [13] |
NZ [14] |
SWI [15] |
UK |
US ALT. [11] |
US ROCK [11] |
US ADU. [11] |
|||||
| 2010 | «Crossfire» | 46 | 70 | 4 | 22 | 22 | 35 | 8 | 6 | 11 | 23 | Flamingo | ||
| «Only the Young» | — | — | — | 68 | — | — | 143 | — | — | — | ||||
| 2011 | «Jilted Lovers & Broken Hearts» | — | — | — | — | — | — | — | — | — | — | |||
| «—» азначае, што рэліз не патрапіў у чарт | ||||||||||||||
Зноскі
- ↑ Interview Interview reprinted at Live Journal fan website. (англ.)
- ↑ . «SPIN.com: The Lady Killer: An Interview with the Killers' Brandon Flowers». Spin.com. Published November 2004. Accessed March 3, 2008. (англ.)
- ↑ Craig McLean talks to the Killers' singer Brandon Flowers. The Observer. (англ.)
- ↑ No byline (October 13, 2006), «The Killers 'offended' by Green Day». NME.com (accessed March 30, 2009) (англ.)
- ↑ Voss, Brandon (2008-12-02), «No Shrinking Violet». Advocate (1020):64 (англ.)
- ↑ Брэндан Флаўэрз: «Час ад часу адчуваў сябя самотным».
- ↑ No byline (2005). «Killers Singer Brandon Flowers Marries Longtime Girlfriend» VH1.com (accessed Oct. 14, 2006) (англ.)
- ↑ ArjanWrites.com (accessed April 12, 2006) (англ.)
- ↑ "[1]
- ↑ Pandora Archive - Preserving and Accessing Networked DOcumentary Resources of Australia. Pandora.nla.gov.au. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 Brandon Flowers Album & Song Chart History. Billboard (August 7, 2010). Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ >> IRMA << Irish Charts - Singles, Albums & Compilations >>. Irma.ie. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ Steffen Hung Brandon Flowers - Crossfire. dutchcharts.nl. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ Steffen Hung Brandon Flowers - Crossfire. charts.org.nz. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ Steffen Hung Brandon Flowers - Crossfire. hitparade.ch. Праверана 18 верасня 2010.
Спасылкі [правіць]
- The Killers official site, from Island Records (англ.)
- The Killers official site (U.K.), from the Vertigo label (англ.)
- «The Music That Changed My Life: Brandon Flowers», Interview by Kyle Anderson, from Spin magazine (англ.)
- Indie Rock Fans Website (англ.)
- SPIN's Brandon Flowers Interview (англ.)
| The Killers | |
|---|---|
| Брэндан Флаўэрз • Дэйв Кенінг • Марк Стормэр • Роні Ванучы | |
| Студыйныя альбомы | Hot Fuss • Sam's Town • Day & Age |
| Кампіляцыі | Sawdust |
| Сінглы | "Somebody Told Me" • "Mr. Brightside" • "All These Things That I've Done" • "Smile Like You Mean It" • "When You Were Young" • "Bones" • "A Great Big Sled" • "Read My Mind" • "For Reasons Unknown" • "Shadowplay" • "Tranquilize" • "Don't Shoot Me Santa" • "Human" • "Spaceman" • "Joseph, Better You Than Me" • "The World We Live In" • "A Dustland Fairytale" |
| Сусветныя туры | «Hot Fuss Tour» • «Sam’s Town Tour» • «Day & Age Tour» |
| Іншыя артыкулы | Дыскаграфія • Узнагароды • Marrakesh Records (Lizard King Records) • Island Records • "Crystal" • Ray Suen |