Брэст-Літоўская чыгунка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брэст-Літо́ўская чыгу́нка — сетка чыгуначных ліній ў 19391951 гадах, якая звязвала БССР з Заходняй Еўропай, Літвой і Украінай і абслугоўвала Баранавіцкую, Брэсцкую, Гродзенскую, Маладзечанскую, Палескую і Пінскую вобласці. Уключала такія чыгуначныя лініі, як Высока-ЛітоўскКовель, БрэстЖыткавічы, БаранавічыСлуцк, БрэстНегарэлае, ГроднаЛідаМаладзечна, АндрэевічыБаранавічы, СтасілаўБаранавічыЛунінец і іншыя. Агульная даўжыня чыгуначных ліній станам на 1950 год складала 1145 кіламетраў і 600 кіламетраў вузкакалейных ліній. Упраўленне чыгункі размяшчалася ў Баранавічах. Друкаваны орган з 1940 года — газета «Сталинский маршрут». У 1951 годзе аб’яднана з Мінскім аддзяленнем Заходняй чыгункі ў Мінскую чыгунку[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]