Брэсцкае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Месца пакарання польскіх яўрэяў — Бронная Гара
Месца растрэла вязняў гета і абеліск у гонар іх памяці

Брэсцкае гета (16 снежня 1941 — 18 кастрычніка 1942) — месца, куды прымусова былі пераселеныя яўрэі горада Брэста і наваколляў ў рамках пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі немцамі падчас Другой сусветнай вайны.

Гета было створана 16 снежня 1941 года. У яго ўвайшлі Маякоўскі праспект, Праспект касманаўтаў, вуліцы Гогаля, Маскоўская, Кірава, Дзяржынскага, Кірава (шырокі кут), мяжа паміж былой бальніцай і Мухаўцом. Па стане на снежань 1941 года ў гета пражывала 18 тысяч чалавек.

Маскоўская вуліца (дарога з Варшавы ў Мінск і Маскву) была падзелена на дзве няроўныя часткі: вялікую, размешчаную на поўначы, і меньшую, якая ахоплівала паўднёвую частка раёна пражывання яўрэяў . У гета была бальніца і крамы.

У гета сачылі за парадкам 60 супрацоўнікаў юдэнрата[1]. Старшынёй юдэнрата абралі Херша Розэнберга[2]. Кіраўніком гета быў прызначаны камісар Беларусі[2][удакладніць].

У студзені 1942 года былі створаны падпольныя арганізацыі Супраціўлення. Адзін з арганізатараў — Міхаіл Амелінскі, афіцэр польскай арміі.

Увосень 1942 года немцы запатрабавалі ўзносы (грошы, каштоўнасці) ад яўрэяў пад пагрозай ліквідацыі гета. Нягледзячы на значныя ўзносы, у перыяд з 15 па 18 кастрычніка гета было ліквідавана. Большасць яўрэяў былі забітыя, а астатняя частка была сагнана на працу ў Германію[3]. У жывых з усіх вязняў гета засталося 19 чалавек[4].

У памяць аб ахвярах ліквідацыі гета пасля вайны быў усталяваны мемарыял і абеліск[5].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Розенблат Е. С. Палачи и жертвы Брестского гетто — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 100-107. — ISBN 9789856950059.
  • Иоффе Э. Г. Участие евреев в Брестском антифашистском подполье (1941-1944) — Уроки Холокоста:история и современность. — Ковчег, 2010. — С. 161-164. — ISBN 9789856950059.

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Брэсцкае гета» — дакументальны фільм Ёнас Місявічуса, Алены Якавіч і Іллі Альтмана[6]

Зноскі

  1. Emanuel Joffe pisze z kolei o Judenracie składającym się z 12 osób, zob.: Emanuil Ioffe, «Belorusskie evrei: tragediâ i geroizm: 1941—1945», Mińsk 2003]
  2. 2,0 2,1 Tamże
  3. Informacja na stronach Jewish Genealogy
  4. Розенблат Е. Палачи и жертвы Брестского гетто — Уроки Холокоста:история и современность. — Минск: Ковчег, 2010. — С. 105. — ISBN 9789856950059.
  5. Grzegorz Rąkowski, «Czar Polesia», Pruszków 2001
  6. Брестское гетто. RTVi (18 апреля). Праверана 21 кастрычніка 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]