Брэсцкая крэпасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мемарыяльны комплекс
Брэсцкая крэпасць
Холмская брама
Холмская брама
Каардынаты: 52°05′00″ пн. ш. 23°39′10″ у. д. / 52.083333° пн. ш. 23.652778° у. д. (G) (O) (Я)52°05′00″ пн. ш. 23°39′10″ у. д. / 52.083333° пн. ш. 23.652778° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Брэсцкая вобласць
Тып будынка Крэпасць
Будаўніцтва 18331914 гады
Асноўныя
даты
чэрвень-ліпень 1941 — Гераічная абарона крэпасці
Узнагароды: Медаль «Залатая Зорка» Ордэн Леніна
Статус Герб Беларусі Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 110Г000707шыфр 110Г000707
Стан Часткова захавалася
Сайт Афіцыйны сайт

Брэсцкая крэпасць (Брэсцкая вобласць)
Брэсцкая крэпасць
Брэсцкая крэпасць

Брэсцкая крэпасць — комплекс абарончых збудаванняў 19 — пач. 20 ст. ў Брэсце (Брэст-Літоўск). Пабудаванa як частка сістэмы ўмацаванняў на захадзе Расійскай імперыі. Размешчана на 4 астравах утвораных рэкамі Заходні Буг і Мухавец, іх рукавамі і сістэмай каналаў. Будавалася паводле праекта генералаў Малецкага і К. І. Опермана, палкоўніка А. І. Фельдмана. У 1832 найвышэйшы нагляд за будаўніцтвам крэпасці быў ускладзены на ген.-фельдмаршала Ф. І. Паскевіча.

Умацаванні[правіць | правіць зыходнік]

Абарончая сістэма падзялялася Заходнім Бугам і Мухаўцом на ўмацаванні: Цэнтральнае (Цытадаль), Валынскае (Паўднёвае), Цярэспальскае (Заходняе), Кобрынскае (Паўночнае).

Цытадэль[правіць | правіць зыходнік]

Цытадэль размешчана на востраве, на месцы старажытнага гандлёва-рамеснага цэнтра горада (места). Па перыметры акружана замкнёнай пяцівугольнай абарончай двухпавярховай казармай (даўжыня 1,8 км) з 500 казематамі, у якіх маглі размесціцца 12 тыс. салдат з неабходным для баявых дзеянняў рыштункам і запасам харчавання. Вонкавыя сцены казармы мелі байніцы і амбразуры для стральбы з ружжаў і гармат.

Валынскае ўмацаванне[правіць | правіць зыходнік]

Валынскае ўмацаванне зроблена на месцы Брэсцкага замка, складалася з 2 бастыённых фортаў з 2 равелінамі. Тут у былым кляштары бернардзінцаў у сярэдзіне 19 ст. размяшчаўся Брэсцкі кадэцкі корпус, пазней — ваенны шпіталь. Злучалася з цытадэллю Холмскай брамай і пад'ёмным мостам праз Мухавец.

Цярэспальскае ўмацаванне[правіць | правіць зыходнік]

Цярэспальская брама.

Цярэспальскае ўмацаванне будавалася на левым беразе Заходняга Буга. Мела чатыры земляныя люнеты, злучаныя ровам. Цярэспальскай брамай і канатным мостам (самым вялікім на той час у Расійскай імперы) праз Заходні Буг злучлася з Цытадэллю. Над уязным праёмам Цярэспальскай брамы былі 4 ярусы вузкіх акон-байніц, над якімі ў 1920-я надбудаваная 5-ярусная вежа з дазорнай пляцоўкай.

Кобрынскае ўмацаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кобрынскае ўмацаванне.

Кобрынскае ўмацаванне створана на месцы былога Кобрынскага прадмесця. Яно складалася з 4 бастыённых фортаў з 3 равелінамі. З Цытадэллю злучалася Брэсцкай і Беластоцкай (Брыгіцкай) брамамі і мастамі праз Мухавец.

Крапасная лінія[правіць | правіць зыходнік]

Па вонкавай лініі крэпасці праходзіў земляны вал вышынёй да 10 м з каменнымі казематамі ўнутры і запоўненым вадой ровам перад ім. Даўжыня галоўнай крапасной лініі складала 6,4 км. З прылеглай да крэпасці тэрыторыяй перадмаставыя ўмацаванні злучаліся праз Аляксандраўскую (Паўночную), Паўночна-Заходнюю, Міхайлаўскую (Усходнюю), Мікалаеўскую (Паўднёвую) брамы і Варшаўскі праезд.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Белы палац

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва і рэканструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

6 чэрвеня 1833 пачаты масавыя земляныя працы. У сувязі з пабудовай крэпасці г. Брэст-Літоўск перанесена на ўсход на 3 км. Калі земляныя працы ў асноўным закончыліся, 1 чэрвеня 1836 адбылася закладка першага каменя, у які былі замураваны бронзавыя дошка з памятным надпісам і шкатулка з манетамі.

26 красавіка 1842 Брэсцкая крэпасць пачала дзейнічаць як крэпасць першага класа. Кампазіцыйны цэнтр Цытадэлі — гарнізонная Мікалаеўская царква (18561879, архіт. Г. Грым). Тут жа ў будынку былога кляштара езуітаў (узведзены ў 1623, адноўлены ў 1679) размяшчалася канцылярыя каменданта крэпасці. Будынак кляштара базылян (1629, пазней вядомы як Белы палац) быў перабудаваны пад афіцэрскае казіно.

На пачатку свайго існавання крэпасць была адным з самых дасканалых крапасных умацаванняў Расійскай імперыі. З'яўленне наразной артылерыі запатрабавала перабудовы крэпасці і ўзвядзення вакол яе пояса новых умацаванняў. У 1863 у адпаведнасці з запіскай генерала Э. І. Татлебена аб мадэрнізацыі крапасцей Расіі (1862) пачалася яе рэканструкцыя. Быў патоўшчаны галоўны вал, узведзена 2 рэдзюіты на Кобрынскім умацаванні, напраўлены на Цярэспальскім, пабудаваны 2 парахавыя склады ўмяшчальнасцю па 5 тыс. пудоў і інш. У 1878 зацверджаны план будаўніцтва перадавых умацаванняў. Да 1888 на адлегласці 3-4,5 км адзін ад аднаго ўзведзена 9 фортаў, у кожным з якіх можна было размясціць каля 200 чалавек і да 20 гармат. Даўжыня абарончай лініі дасягнула 30 км.

У рэвалюцыю 19051907 у крэпасці адбыліся Брэсцкія выступленні салдат. У 1912 зацверджаны генеральны план пашырэння крэпасці на 19121921. За 6-7 км ад ядра крэпасці меркавалася пабудаваць новы фортавы пояс, прадугледжвалася ўмацаванне і перабудова ўстарэлых збудаванняў. Летам 1913 пачата будаўніцтва. Да Першай сусветнай вайны толькі 2 форты былі закончаныя цалкам, 8 — збудаваны часткова. З аб'яўленнем мабілізацыі крэпасць стала пунктам папаўнення дзеючай арміі і базай забеспячэння крэпасці Іван-Горад (Эстонія). Удзень і ўначы вяліся інтэнсіўныя работы па падрыхтоўцы Брэсцкай крэпасці да абароны, штодзённа працавала каля 70 тыс. чалавек, каля 8,5 тыс. падвод. Да кастрычніка 1914 крапасная пазіцыя мела закончаны выгляд. Яна складалася з 14 фортаў і 5 абарончых казармаў, 21 прамежкавага апорнага пункта. Пры агульнай даўжыні фортавага пояса 45 км сярэдняя адлегласць паміж фортамі складала 1 км, г. зн. яны знаходзіліся ў поўнай агнявой сувязі. У будаўніцтве і ўдасканальванні крэпасці ў пачатку 20 ст удзельнічалі ваенныя інжынеры прафесар Мікалаеўскай інжынернай акадэміі генерал-лейтэнант Н. А. Буйніцкі, А. К. Аўчынікаў, палкоўнікі І. В. Бялінскі, Б. Р. Дабашчынскі, Г. І Лагорыя, капітан Дз. М. Карбышаў.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З набліжэннем да Брэста германскіх войск камендант крэпасці Лаймінг стварыў савет абароны, які прызнаў магчымым у выпадку аблогі пратрымацца 8 месяцаў. Аднак па загаду Вярхоўнага камандавання 8-12 жніўня 1915 гарнізон, крапасное ўзбраенне, баявыя запасы, маёмасць і амаль усё насельніцтва Брэста былі эвакуіраваны, частка ўмацаванняў былі ўзарваны. З 15 жніўня 1915 да канца Першай сусветнай вайны крэпасць была занята германскімі войскамі. Тут на тэрыторыі Цытадэлі ў Белым палацы быў падпісаны Брэсцкі мір.

Польшча[правіць | правіць зыходнік]

Другая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора горад Брэст з крэпасцю адышлі да Польшчы. У Брэсцкай крэпасці размяшчаліся часці 9-га Палескага корпуса Войска Польскага. На пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 нямецкія войскі бамбілі крэпасць, была пашкоджана частка абарончай казармы Цытадэлі, будынак інжынернага ўпраўлення, Белы палац. 14 верасня 1939 да крэпасці падышлі перадавыя часці 19-га танкавага корпуса германскай арміі, пасля ўпартых баёў 17 верасня, яны захапілі крэпасць.

СССР[правіць | правіць зыходнік]

Сустрэча нямецкіх і савецкіх войск

22 верасня ў адпаведнасці з сакрэтным пратаколам да савецка-германскага пакта аб ненападзе (23 жніўня 1939) у горад і крэпасць увайшла 29-ая лёгка-танкавая брыгада Чырвонай Арміі[1]. Знаходжанне нямецкіх войск у крэпасці закончылася сумесным развітальным парадам і абменам сцягамі. Сістэма ўмацаванняў, якія акружалі крэпасць, аказалася напаўраскрытай на захадзе, бо форты за Заходнім Бугам трапілі ў рукі немцаў. Крэпасць у сувязі з развіццём ваеннай тэхнікі страціла былое ваеннае значэнне, але разам з пабудаванымі ў ёй 2 дотамі ўвайшла ў Брэсцкі ўмацаваны раён.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

З вясны 1941 у крэпасці дыслацыраваліся ў асноўным часці 6-й Арлоўскай і 42-1 стралковай дывізій 28-га стралковага корпуса, якія 22 чэрвеня 1941 прынялі ўдар нямецкай арміі і больш, як месяц трымалі абарону. 28 ліпеня 1944 у ходзе Люблін-Брэсцкай аперацыі Брэст разам з крэпасцю вызвалены ад нямецкіх войск. За гады вайны крэпасць моцна разбурана, у пасляваенны час многія будынкі разабраны. 15 жніўня 1965 Указам Вярхоўнага Прэзідыума Савета СССР Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой».

Мемарыяльны комплекс[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны ўваход

У 1971 адкрыты мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. Скульптурна-археалагічны ансамбль уключае ўцалелыя збудаванні, закансерваваныя руіны, крапасныя валы і творы сучаснага манументальнага мастацтва. Комплекс размешчаны ва ўсходняй частцы Цытадэлі.

Музеі[правіць | правіць зыходнік]

Музей абароны крэпасці[правіць | правіць зыходнік]

Museum of the defense of Brest fortress 6th room.JPG

Адкрыты 8 лістапада 1956. састаўная частка мемарыяльнага комплексу. Размешчаны ў былой кальцавой казарме, якая захавалася на цэнтральным востраве крэпасці (Цытадэлі). Мае 11 экспазіцыйных залаў, каля 40 тыс. экспанатаў у тым ліку больш за 20 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Тэматычныя аддзелы экспазіцыі: гісторыя крэпасці, перадваеннае жыццё, мерапрыемствы па ўмацаванню заходніх рубяжоў, напад нямецкіх войск, дзейнасць кампартыі і Савецкага ўрада па арганізацыі адпору ворагу, прыгранічныя баі, абарона крэпасці, Люблін-Брэсцкая аперацыя, крэпасць- аснова патрыятычнага выхавання. Асноўнае ў экспазіцыі — абарона крэпасці. Нвайбольш каштоўныя экспанаты — прадметы знойдзеныя пры раскопках: сцяг 393-га артылерыйскага дывізіёна, загад № 1 па гарнізоне, подпіс на цаглінах «Умираем не срамя», зброя, гадзіннікі воінаў і шмат іншага. У 2 кіназалах дэманструюцца хранікальна-дакументальныя фільмы пра гераічную абарону крэпасці.

«Бярэсце»[правіць | правіць зыходнік]

Жылыя пабудовы старажытнага Брэста

Археалагічны музей «Бярэсце» заснаваны ў 1972, размешчаны на тэрыторыі Валынскага ўмацавання. Мае 14 экспазіцыйных залаў, плошча экспазіцыі 2400 м², больш за 45 тыс. экспанатаў. Музей знаёміць з эканамічным развіцём Брэста ў 11—14 ст. Асноўная экспазіцыя ўключае больш як 30 выяўленых у выніку археалагічных раскопак гарадзішча Брэста драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў, рэшткі маставых, частаколаў, якія дзякуючы кансервуючым якасцям магутнага культурнага пласта добра захаваліся на вышыню 12 вянкоў. Сярод экспанатаў рэдкія знаходкі — самшытавы грэбень з выразанымі кірылічнымі літарамі, касцяны мастыхін, металічная пісала і інш.

Зноскі

  1. Мельцюхоў М. І. Савецка-польскія войны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Аникин В. И. Брестская крепость — крепость-герой. М.: Стройиздат, 1985. (Архитектура городов-героев).
  • Бешанов В. В. Брестская крепость. Минск, Беларусь, 2004
  • Бобренок С. У стен Брестской крепости. Мн., 1960.
  • Брест. Энциклопедический справочник. Мн., 1987.
  • Героическая оборона / / Сб. воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне —июле 1941 г. Мн., 1966.
  • Каландадзе Л. Дни в Брестской крепости. Тбилиси, 1964.
  • Куль-Сяльверстава С. Брэсцкі кадэцкі корпус // Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 3.
  • Лавровская И. Б., Кондак А. П. Брест. Путешествие сквозь века. Мн., 1999.
  • Памяць. Брэст: В 2 т. Мн., 1997.
  • Полонский Л. В осажденном Бресте. Баку, 1962.
  • Смирнов С. С. Брестская крепость. М., 1970.
  • Смирнов С. С. В поисках героев Брестской крепости. М., 1959.
  • Смирнов С. С. Рассказы о неизвестных героях. М., 1985.
  • Суворов А. М. Брестская крепость на ветрах истории. Брест, Редакция журнала «СЭЗ», 2004
  • Суворов А. М. Форт V и другие форты Брестской крепости. Брест, Полиграфика, 2009
  • Суворов А. М. Брестская крепость. Прикосновение к подвигу. Брест, Полиграфика, 2009, 2011
  • Суворов А. М. Брестская крепость. Война и мир. Брест, Полиграфика, 2010
  • Хаметов М. И. Брестская крепость-герой. М.: Воениздат, 1988.
  • Хмелевский Я. М. Справочник-календарь гор. Брест-Литовска на 1913 год.
  • Waszczukowna-Kamieniecka D. Brzesc nezapomniane miasto. London, 1997.
  • Sroka J. Brześć nad Bugiem. Dzieje miasta i twierdzy. Biała Podlaska 1997.
  • Sroka J. Obrońcy twierdzy brzeskiej we wrześniu 1939 r., Biała Podlaska 1992.
  • Geresz J. Twierdza niepokonana 1939: obrona cytadeli w Brześciu nad Bugiem we wrześniu 1939 r. Biała Podlaska; Międzyrzec Podlaski 1994.
  • С. Смирнов. Брестская крепость (1963)
  • Ростислав Алиев. Брестская крепость. Взгляд с немецкой стороны // Фронтовая иллюстрация № 5, 2008
  • Ростислав Алиев. Брестская крепость. М.: Вече, 2010
  • Ростислав Алиев. Штурм Брестской крепости. М.: Яуза-Эксмо, 2008

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]