Брэсцкі абласны тэатр лялек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі тэатр лялек на рэканструкцыі

Брэсцкі абласны тэатр лялек — лялечны тэатр, створаны ў 1968 годзе на базе групы лялечнікаў, якая існавала пры Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ з 1963 года. У 1964 годзе калектыў узначаліў рэжысёр А.Сярогін, пры якім і адкрыўся тэатр у чэрвені 1968 года спектаклем "Салдат Даніла" ("Птушынае малако") Е.Тудароўскай і В.Мятальнікава.

Тэатр з'яўляецца адным з заснавальнікаў Міжнароднага фестывалю тэатраў драмы і лялек "Белая вежа".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Брэсцкі абласны тэатр лялек // Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. Т. 1. Мінск. 2002. С. 166-167.