Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Выява лагатыпа
Заснаваны 1995
Рэктар Юрый Пятровіч Голубеў
Дактары 20
Размяшчэнне Брэст
Сайт brsu.by

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — старэйшая ВНУ Брэстчыны. Будынак былога Педагагічнага інстытута імя Пушкіна ўзведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[1]. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:

Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта».

У 2024 годзе ўніверсітэт пачаў набор па дзвюх новых спецыяльнасцях «Бізнес-адміністраванне» (на базе юрыдычнага факультэта) і «Геаграфія» (на базе факультэта прыродазнаўства)[2].

Студэнцкі гарадок[правіць | правіць зыходнік]

Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[3].

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. ГРУДНИЦКИЙ, Сергей. В 2024 году БрГУ имени Пушкина начнет набор по двум новым специальностям (руск.). www.sb.by (12 студзеня 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
  3. Студенческий городок

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агнешка Грэндзік-Радзяк. Oświata i szkolnictwo polskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczypospolitej i współczesnej Białorusi 1939–2001. — Торунь: Europejskie Centrum Edukacyjne, 2007. — 441 с. — ISBN 978-83-60738-09-2. (польск.)