Буда-Кашалёўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Буда-Кашалёўскі раён
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Буда-Кашалёва
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,3 %, руская 16,29 %
Размаўляюць дома: беларуская 56,06 %, руская 33,33 %[1]
Насельніцтва (2009)
35 738 чал.[1] (10-е месца)
Шчыльнасць 22,4 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 94,5 %,
рускія — 3,83 %,
іншыя — 1,67 %[1]
Плошча 1 594,50[2] км² (13-е месца)
Буда-Кашалёўскі раён на карце
Часавы пояс EEST+2EEDT

Буда-Кашалёўскі раён — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Буда-Кашалёва.

Змест

[правіць] Геаграфія

Плошча раёна складае 1600 км² (12-е месца). На паўночным захадзе раён мяжуе з Рагачоўскім раёнам, на паўночным усходзе — з Чачэрскім, на захадзе — з Жлобінскім (часткова мяжа праходзіць па Дняпры), на поўдні — з Рэчыцкім і Гомельскім, на ўсходзе — Веткаўскім раёнам.

Асноўныя рэкі — Дняпро і Уза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Буда-Кашалёўскі біялагічны заказнік.

[правіць] Гісторыя

Да 1861 года вёска Буда ўваходзіла ў склад Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета. Раён з цяперашняй назвай быў утвораны 17 ліпеня 1924 года.

[правіць] Дэмаграфія

Насельніцтва раёна — 43,1 тыс. чалавек (10-е месца), у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць 12,3 тыс. чалавек. Усяго ў раёне 244 населеных пункта, у тым ліку горад Буда-Кашалёва, гарадскі пасёлак Уваравічі, 19 сельсаветаў і 1 пасялковы савет.

[правіць] Палітыка

[правіць] Эканоміка

[правіць] Транспарт

[правіць] Славутасці

Мемарыяльны комплекс у цэнтры Буда-Кашалёва.

Каля 200 салдат і афіцэраў, загінулых у баях за вызваленне Буда-Кашалёўскага раёна, пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры раённага горада. У апошні час усе магілкі і брацкая магіла стала мемарыяльным комплексам. Тут адбываюцца ўсе раённыя патрыятычныя мерапрыемствы.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Спасылкі

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах