Будынак Біржы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак
Будынак Біржы
руск.: Здание фондовой биржи
Будынак Біржы
Будынак Біржы
59°56′36″ пн. ш. 30°18′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Санкт-Пецярбург Стрэлка Васільеўскага вострава
Тып будынка Прадпрыемства гандлю
Архітэктурны стыль Ампір
Будаўнік Жан Тама дэ Тамон
Архітэктар Жан Тама дэ Тамон
Першае згадванне 1783
Дата заснавання 1805
Будаўніцтва 25 ліпеня 18051816
Асноўныя даты

Прыпыненне першага праекту — 1787

Адкрыўся Цэнтральны ваенна-марскі музей1941
Статус Помнік архітэктуры федэральнага значэння
Стан У будынку размешчаны Цэнтральны ваенна-марскі музей
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак Біржы — цэнтральны будынак архітэктурнага ансамбля стрэлкі Васільеўскага вострава ў Санкт-Пецярбургу.

Быў пабудаваны для Санкт-Пецярбургскай біржы, але пасля выкарыстоўваўся з розным прызначэннем. Доўгі час у будынку размяшчалася экспазіцыя Цэнтральнага ваенна-марскога музея (да пераезду ў Крукаўскія казармы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Недабудаваная біржа Кварэнгі

Рашэнне пра добраўпарадкаванне незабудаванай прасторы на стрэлцы Васільеўскага вострава прыняў камітэтгарадскіх будынкаў у выглядзе плана, зацверджанага ў 1767 годзе.

Пустуючую тэрыторыю вырашана было аформіць у падковападобную плошчу, што і было зроблена.

За шэсць гадоў з 1783 па 1789 гг. па праекце Джакама Кварэнгі на беразе Вялікай Нявы  (руск.) быў пабудаваны галоўны будынак Акадэміі навук, а таксама ўвагнутая частка паўночнага пакгаўза (17951797).

Былі пабудаваныя будынка злева і справа ад месца будучай біржы.

Кварэнгі быў распрацаваны праект Санкт-Пецярбургскай Біржы, будаўніцтва пачалося ў 1783 годзе. Але ў 1787 годзе будаўніцтва было прыпынена па прычыне, што распачаты будынак не адпавядае абліччу горада і горадабудаўнічым задачам.

Распрацоўка новага праекта была даручана архітэктару Жану Тама дэ Тамону. У 18051810 гадах ён пабудаваў на пустой плошчы паміж гэтымі будынкамі будынак новай Біржы, які адпавядаў патрэбам эканомікі Расіі.

Перад будынкам архітэктар усталяваў дзве растральныя калоны  (руск.) са скульптурамі марскіх багоў. У 1960-я гады ў асяроддзі экскурсаводаў узнікла легенда, што статуі сімвалізуюць вялікія рускія рэкі: Волгу, Дняпро, Няву і Волхаў[1].

Пазней, у 18261832 гадах архітэктарам І. Ф. Лукіні  (руск.) былі пабудаваныя будынкі паўднёвага і паўночнага пакгаўза і мытні, якія завяршылі архітэктурны ансамбль плошчы.

На думку гісторыкаў XIX стагоддзя, для афармлення будынка з Італіі быў выкліканы В. І. Дэмут-Маліноўскі[2].

У 19131914 гадах у галоўнай зале Біржы было збудавана жалезабетоннае скляпенне па праекце архітэктараў М. М. Перацяткавіча  (руск.) і Ф. І. Лідваля.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

З 1939—1941 гадоў у будынку размяшчаецца Цэнтральны ваенна-марскі музей. У 2000-х гадах гарадскі ўрад планаваў выселіць музей і перадаць будынак таварна—сыравіннай біржы  (руск.).

Камітэт дзяржаўнага кантролю, выкарыстання і аховы помнікаў  (руск.) летам 2007 года пачаў вырашаць пытанне аб пераносе цэнтральнага ваенна-марскога музея ў будынак Крукаўскіх (Марскіх) казармаў (пераезд ажыццёўлены ў 2010 годзе).

— Меркаванне гарадской адміністрацыі:

Мы лічым, што будынак павінен выкарыстоўвацца па прызначэнні, таму неабходна вярнуць гістарычнае прызначэнне гэтага будынка і аддаць яго пад мэты таварна-сыравіннай біржы; функцыянальнасць будынка будзе вырашацца ў працэсе яго рэстаўрацыі[3]

— выказванне В. І. Мацвіенка на прэс-канферэнцыі па выніках XII Эканамічнага пецярбургскага форуму

У 2010 годзе ўрад Пецярбурга прапанаваў два варыянты выкарыстання гістарычнага будынка Біржы, які вызваліўся пры пераездзе Цэнтральнага ваенна-марскога музея: для размяшчэння ў ім музея, які ўваходзіць у склад Дзяржаўнага Эрмітажа, або для арганізацыі нафтавых таргоў[4].

У чэрвені 2011 года будынак быў перададзены з федэральнай уласнасці ў гарадскую. З сыходам Валянціны Мацвіенка з пасады кіраўніка горада аб плане перадачы будынка таварна-сыравіннай біржы паступова пачалі забываць. У кастрычніку 2013 кіраўнік справамі прэзідэнта Уладзімір Кожын  (руск.) сказаў, што таксама было вырашана адмовіцца ад ідэі ўключэння будынка біржы на стрэлцы Васільеўскага вострава ў Пецярбургу ў праект пераезду Вярхоўнага і Вышэйшага арбітражнага судоў у паўночную сталіцу[5]. Як паведаміла РІА Навіны крыніца ў Смольным, уладамі разглядаюцца варыянты размяшчэння ў біржы не толькі музея, але і выставачнай залы, кангрэс-хола, канцэртнай залы[6].

Аднак дырэктар Эрмітажа Міхаіл Піятроўскі  (руск.) працягваў настойваць на тым, што будынак лепш перадаць музею. У снежні 2013 губернатар Пецярбурга Георгій Палтаўчанка прыняў канчатковае рашэнне аб тым, Біржа будзе перададзена Дзяржаўнаму Эрмітажу для стварэння музея Рускай гвардыі і геральдыкі[7].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Будынак Біржы намалявана на 50-рублёвай расійскай банкноце  (руск.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]