Будынак аўстрыйскага парламента
Будынак аўстрыйскага парламента ў Вене (ням.: Hohes Haus, раней Reichsratsgebäude) — будынак, у якім з 1918 года да сённяшняга дня засядаюць нацыянальны і федэральны саветы парламента Аўстрыі. Да гэтага часу ў будынку размяшчалася Палата дэпутатаў двуадзіны манархіі Аўстра-Венгрыі.
Будынак парламента знаходзіцца на вуліцы Рынгштрасэ, у венскім раёне Унутраны горад побач з палацавым комплексам Хофбург. Адкрыты для наведвання турыстаў.
Будынак было пабудавана ў 1874—1883 гадах у стылі неагрэк па праекце архітэктара Тэафіла фон Хансена. Нягледзячы на моцныя разбурэнні ў перыяд Другой сусветнай вайны, вялікая частка арыгінальнага інтэр'ера была адноўленая пры рэстаўрацыі ў 1955—1956 гадах.
Будынак парламента займае плошчу больш за 13 500 м². Яно змяшчае больш за 100 пакояў, самымі важнымі з якіх з'яўляюцца палаты Нацыянальнага Савета, Федэральнага Савета, і ранейшай імперскай Палаты прадстаўнікоў (Abgeordnetenhaus). У будынку таксама размешчаны шматлікія перагаворныя пакоі, бібліятэкі, лобі, гасціныя, бары і спартыўныя пакоі. У гэтым будынку праходзяць розныя важныя дзяржаўныя цырымоніі, у асаблівасці цырымонія прыняцця прысягі прэзідэнта Аўстрыі і штогадовая афіцыйная размова на Нацыянальнае свята 26 кастрычніка.
[правіць] Скульптура Афіны-Палада
Найбольш вядомай славутасцю будынка з'яўляецца скульптурная кампазіцыя Афіны-Палада з фантанам, створаная паміж 1893 і 1902 годам скульптарамі Карлам Кундманам , Джозэфам Тотэнхайнам і Х'юга Хэрдльтам. Чатыры постаці, якія ляжаць ля ног Афіны з'яўляюцца алегарычныя прадстаўленнем чатырох найбольш важных рэк Аўстра-Венгерскай імперыі: Дунай і Ін спераду, Эльба і Влтава ззаду. Па баках размешчаны купідоны на дэльфінах. Жаночыя статуі, размешчаныя вышэй ўяўляюць заканадаўчыя і выканаўчыя органы ўлады. Вышэй за ўсіх размешчана Афіна, багіні мудрасці, апранутая ў браню з пазалочаным шлемам, яе левая рука трымае дзіду, правая - Ніку.
[правіць] Спасылкі
- Афіцыйны сайт парламента (ням.) , (англ.)
- Тур па будынку парламента (ням.) , (англ.)
- Венскі парламент на Nice-places.com
| Гэта пачатак артыкулу пра Аўстрыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |