Будынак былой мужчынскай гімназіі (Мсціслаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак былой мужчынскай гімназіі
54°01′17″ пн. ш. 31°43′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мсціслаў
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч
Дата пабудовы 1908 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000509шыфр 513Г000509
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак былой мужчынскай гімназіі — будынак у Мсціславе, помнік архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Пазмешчаны па адрасе вуліца Кармеліцкая, 14. Узведзены ў 1908 г. з цэглы. Цяпер гэты будынак не выкарыстаўваецца, да 2002 тут размяшчалася сярэдняя школа № 1.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Бакавы корпус
Дваровы корпус

Асіметрычны двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад фланкіраваны рызалітамі, расчлянёны высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі (вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім). Над цэнтральным уваходам, вылучаным казырком на кансолях, размешчаны лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз з філянговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. У перакрыцці памяшканняў цэнтральнага корпуса выкарыстаныя крыжовы і цыліндрычныя скляпенні. Калідорная сістэма планіроўкі.

Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]