Будынак настаўніцкага інстытута (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак настаўніцкага інстытута
53°53′57″ пн. ш. 30°20′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў, вул. вул. Ленінская
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1853 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак настаўніцкага інстытута — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 35. Помнік грамадзянскай архітэктуры, вырашаны ў эклектычным стылі. Цяпер корпус № 2 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынак у пачатку XX стагоддзя

Узведзены ў 18481853 годах па вул. Малая Садовая (сучасная вул. вул. Ленінская).

У будынку размяшчалася жаночая гімназія, з 1913 г. — настаўніцкі інстытут, з 1919 г. — Інстытут народнай адукацыі, з 1930 г. — педінстытут, цяпер — корпус № 2 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

У гады Другой сусветнай вайны будынак быў пашкоджаны, адноўлены ў 1953 годзе. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Спалучае рысы стыляў позняга класіцызму, псеўдарускага і мадэрну. Мураваны трохпавярховы Т-падобны ў плане будынак, галоўным падоўжаным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы. Галоўны фасад расчлянёны трыма неглыбокімі рызалітамі з параднымі ўваходамі, балконамі другога і трэцяга паверхаў з ажурнымі металічнымі агароджамі і невысокімі атыкамі з паўцыркульнымі франтонамі ў цэнтры. Першапачаткова ўваходы ў будынак падкрэсліваліся дзвюма невялікія вежачкамі над бакавымі і высокім шатровым завяршэннем над цэнтральнымі рызалітамі. Фасад карнізнымі паясамі падзелены на тры ярусы. Першы ярус масіўны, вырашаны як цокаль, сцены аздобленыя руставанымі пілястрамі.

Рытм другога ярусу ствараюць размешчаныя папарна паўцыркульныя аконныя праёмы, падзеленыя пілястрамі, з геаметрычным скульптурным арнаментам архівольтаў паўцыркульных арак, падаконных уставак, міжаконных пілястраў і інш.

Трэці ярус з прамавугольнымі аконнымі праёмамі кантрастна вылучаецца больш дробным маштабам архітэктарскіх дэталей: паўкалон кампазітнага ордара ў міжаконных прасценках, ркатурны пояс у завяршэнні акон, падаконных уставак, фрызу і прафіляванага карніза. Усе дэкаратыўныя элементы фасада выкананы спосабам цаглянай муроўкі з выкаыстапнем лякальнай цэглы[1].

План 1-га паверха

У аснову планіровачнай структуры паклазена калідорная сістэма з тарцовым асвятленнем і двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. На першым паверсе каля кароткага крыла — бібліятэка, актавая зала на вышыню другога і трэцяга паверхаў[1].

Зноскі

  1. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]