Бузіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бузіна
Бузіна чорная
Бузіна чорная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   35315
NCBI   4201
EOL   38451
GRIN   g:10679
IPNI   6117

Бузіна (Sambucus) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевыя. Каля 25 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных шыротах. На Беларусі як здзічэлыя і натуралізаваныя трапляюцца бузіна гронкавая, або чырвоная (Sambucus racemosa), бузіна чорная (Sambucus nigra) і бузіна травяністая, або бузнік (Sambucus ebulus). У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ вырошчваюць 6 інтрадукаваных відаў: бузіна Зібальда, бузіна камчацкая, бузіна канадская, бузіна карэйская, бузіна пушыстая і бузіна сібірская.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Высокія кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 10 метраў, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце няпарнаперыстае з непрыемным пахам. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, крэмавыя, зеленаватыя, іншы раз ружовыя або чырвоныя, у верхавінкавых шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — сакаўная ягадападобная касцянка.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўныя, лекавыя, харчовыя, тэхнічныя, меданосныя, ядавітыя (кара мае алкалоід самбуцын), інсектыцыдныя і фітанцыдныя расліны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».