Бузіна гронкавая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бузіна гронкавая
Berries sambucus racemosa.jpg
Плады бузіны гронкавай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sambucus racemosa L. (1753)

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   35326
NCBI   4203
EOL   488729
GRIN   t:33001
IPNI   149383
TPL   tro-6000029

Бузіна гронкавая, або Бузіна чырвоная[3] (Sambucus racemosa) — лістападны хмызняк ці невялікае дрэва, від роду бузіна (Sambucus) сямейства адоксавыя (Adoxaceae). Расліна шырока распаўсюджана ў Паўночным паўшар'і ў рэгіёнах з умераным кліматам - як у Еўразіі, так і ў Паўночнай Амерыцы.

Лісце супраціўнае, няпарнаперыстае, даўжынёй ад 5 да 10 см, з моцным характэрным непрыемным пахам. Маладае лісце нярэдка мае цёмна-чырвоны або фіялетавы колер - гэта звязана з павышаным утрыманнем антацыяну; гэты пігмент валодае ўласцівасцю ператвараць светлавую энергію ў цеплавую, што важна для развіцця расліны ранняй вясной.

Кветкі дробныя, абодваполыя. Плод - касцянка чырвонага колеру. Плады спеюць у ліпені-жніўні; маюць непрыемны пах і смак (у адрозненне ад пладоў іншага распаўсюджанага ў Еўропе віду бузіны - бузіны чорнай).

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).