Букавель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарналыжны курорт
Букавель
Размяшчэнне Украіна
Найбліжэйшы горад Паляніца
Плошча 220 га
Сярэдняя вышыня 1000 м над у. м.
Дата заснавання 2000 г.
Сайт bukovel.com

Букавель (укр.: Буковель) — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Размешчаны паблізу сяла Паляніца Ярэмчанскага гарадскога савета Івана-Франкоўскай вобласці, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт курорта — гара Доўга — 1372 м. Сезон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель прызнаны самым хутка развіваным гарналыжным курортам свету.

Знаходзіцца за 35 км ад Ярэмчэга, за 100 км на паўднёвы захад ад Івана-Франкоўска.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Трасы курорта
Жылая зона: катэджы і гатэль Radisson Blu Bukovel
Сноўпарк курорта на трасе 8А
Вялікае возера Буковель
Малое возера Падобнае з экалагічнай сістэмай падагрэву

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

  • 60 км трас, 100 % абсталяваных снежнымі гарматамі
  • 63 гарналыжныя трасы усіх узроўняў складанасці
  • 16 пад’ёмнікаў з прапускной здольнасцю 34700 чалавек/гадзіну
  • лыжная школа (у тым ліку спецыялізаваная дзіцячая)
  • пункты пракату рыштунку
  • сноўпарк
  • велапарк

Пражыванне[правіць | правіць зыходнік]

  • сем уласных гасцінічных комплексаў (нумарны фонд — 1500 ложка-месцаў)
  • 4-зоркавыя і 5-зоркавыя асобныя вілы-шале

Забавы[правіць | правіць зыходнік]

  • Возера з экалагічнай сістэмай падагрэву і абсталяванай тэрыторыяй пляжу
  • Вяровачны alpine-park
  • Каток
  • Велапарк
  • Прагулкі на сабачых запрэжках, пешаходныя маршруты і экскурсіі, конныя прагулкі
  • Квадратуры
  • Paintball / Airsoft
  • Экстрым-парк
  • Скаладром
  • Рафтынг
  • Сноўбайк
  • Дзіцячы клуб і забаўляльны цэнтр

Горнае возера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2014 года Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Украіне:

  • плошча 6,8 га
  • памеры 750×140 м
  • пляж працягласцю 2 км
  • глыбіня да 15 м.

Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.

Берагі возера абсталявалі шэзлонгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спектр водных забаў:

  • водныя лыжы
  • вэйкбордынг
  • каякінг
  • катамараны
  • гідрацыклы
  • аквабатут, водная горка
  • дайвінг-школа

Для бяспекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць вопытныя інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купання і водных забаў — размежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і награваецца да 20-22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».

Трасы і пад’ёмнікі[правіць | правіць зыходнік]

Чатырох кресельный пад’емнік
Снежная гармата

Букавель размешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), прапанавана агулам каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсць снежныя гарматы, некалькі трас абсталяваны стацыянарным асвятленнем.

Трасы праходзяць на спецыяльна падрыхтаваных схілах, абсталяваны снегавымі гарматамі, падрыхтаваны для катання спецыяльнай снеганапыляльнай і снегатрамбавальнай тэхнікай. У сезон на курорце функцыянуе 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасцю 34700 чал./гадзіну.

  • Колькасць трас: 63
  • Працягласць трас: ад 300 да 2350 м.
  • Класіфікацыя трас: сінія, чырвоныя, чорныя.
  • Перапад вышынь: ад 40 да 285 м.
  • Спартыўныя трасы для слалама-гіганта і могула (№ 1А)

16 пад’ёмнікаў:

  • 11 — чатырохкрэславых
  • 1 — двухкрэславы (№ 2)
  • 1 — трохкрэславы (№ 3)
  • 1 — бугель (№ 6)
  • Мультыліфты: 2

Bukovel Ski School[правіць | правіць зыходнік]

Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» заснавана ў 2001 годзе менеджарамі гарналыжнага курорта «Букавель» і трэнерамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.

Дзейнасць школы накіравана на:

  • навучанне людзей усіх узроставых катэгорый
  • падрыхтоўку прафесійных спартсменаў
  • правядзенне спаборніцтваў па гарналыжным спорце і сноўбордынгу
  • арганізацыю праграм дзіцячага спартыўна-аздараўленчага лагера «Букавель»
  • прапаганду здаровага ладу жыцця і гарналыжнага спорту

Усе інструктары школы прайшлі навучанне паводле міжнародных стандартаў падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту — ISIA.

Bukovel Bike Park[правіць | правіць зыходнік]

Bukovel Bike Park[1] — велапарк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага веласпорту (маунтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill.

  • працягласць трас для велапрагулак — 46,7 км
  • працягласць трас для хуткаснага спуску — 4,7 км

Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасці і працягласці — ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сезон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.

Bukovel Bike Park з’яўляецца арганізатарам і асноўнай лакацыяй правядзення шматлікіх веласпаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.

Зноскі

  1. Bukovel Bike Park(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2018. Праверана 23 ліпеня 2022.