Булонь-Біянкур

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Камуна
Булонь-Біянкур
Boulogne-Billancourt
Notre-dame de boulogne.JPG
Герб
Герб
Seine Paris Boulogne.jpg

Каардынаты: 48°50′10″ пн. ш. 2°14′32″ у. д. / 48.836111° пн. ш. 2.242222° у. д. (G) (O) (Я)48°50′10″ пн. ш. 2°14′32″ у. д. / 48.836111° пн. ш. 2.242222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
[[Blason92.PNGО-дэ-Сен]]
Мэр
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Камуна з
Плошча
6,17 км²
Вышыня
35 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2005)
110 300 чалавек
Шчыльнасць
17 877 чал./км²

Булонь-Біянкур (Францыя)
Булонь-Біянкур
Булонь-Біянкур

Булонь-Біянкур (фр.: Boulogne-Billancourt), або Булонь — камуна ў заходнім прыгарадзе Парыжа. Самы густанаселены прыгарад Парыжа. Раней быў індустрыяльным раёнам, але ў другой палове XX стагоддзя стаў адным з галоўных (нароўні з Дэфансам) месцаў для вядзення бізнесу ў рэгіёне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1100 годзе на адным з паваротаў Сены з'явілася маленькая вёска пад назвай Менюль-ле-Сен-Клод (фр.: Menuls-lès-Saint-Cloud), населеная галоўным чынам лесарубамі. У лютым 1319 года кароль Філіп V загадаў пабудаваць у гэтай вёсцы царкву, якую змаглі б наведваць парыжане. Яна была пабудавана па ўзоры царквы Нотр-Дам, размешчанай у горадзе Булонь-сюр-Мер. Пасля заканчэння будаўніцтва царквы назва горада было зменена на Булонь-ля-Пціт (фр.: Boulogne-la-Petite, Маленькая Булонь). Нотр-Дам стаў месцам сталага паломніцтва парыжан, яго нават наведвала Жанна д'Арк. Дарэчы, менавіта ў гонар гэтай царквы атрымаў сваю цяперашнюю назву Булонскі лес, раней ён быў лесам Руўрэ.

1 студзеня 1960 года Парыж быў пашыраны за кошт анексіі суседніх камун. Камуны Аціль і Пасі былі падзелены паміж Парыжам і Булонь-Біянкур.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Булонь-Біянкур — заходні прыгарад Парыжа. На ўсходзе ён мяжуе з XVI акругай Парыжа, на поўначы з Булонскім лесам, з поўдня і захаду абмываецца водамі Сены.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Булонь — адзін з эканамічных цэнтраў Парыжскага рэгіёна. У сферы паслуг занята прыкладна 85 % працоўных месцаў камуны.

Сярод вялікай колькасці розных прадпрыемстваў тут размяшчаюцца офісы і буйных кампаній:

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Булонь-Біянкур

Знакамітыя землякі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons