Бульбяное пюрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарнір
Аўтарства
Краіна паходжання  Англія
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульбяное пюрэ (тоўчаная бульба) — пюрэ з бульбы. Распаўсюджаны спосаб прыгатавання бульбы ва ўсім свеце. Бульбяное пюрэ, як правіла, ужываецца як гарнір, але можа выкарыстоўвацца як інгрэдыент для падрыхтоўкі іншых страў. Адвараную ачышчаную бульбу таўкуць, часам дадаюць бекон, абсмажаную цыбулю, кавалачкі папрыкі.

Сухое бульбяное пюрэ[правіць | правіць зыходнік]

Сухое бульбяное пюрэ — прадукт для зручнага і хуткага прыгатавання гарніру або, дзякуючы прымяненню асобай тэхналогіі і ўсялякіх дабавак, разнастайных іншых абедзенных страў. Сухое бульбяное пюрэ вырабляюць у выглядзе крупкі, шматкоў і гранул. Бульбяная крупка — дробназярністы прадукт вільготнасцю не больш за 12 % і памерам крупінак 1—2 мм белага або светла-крэмавага колеру. Аб’ёмная маса прадукту вагаецца ў межах 500—600 кг/м³. Бульбяныя гранулы — цыліндрыкі дыяметрам ад 1 да 3 мм, даўжынёй ад 5 да 25 мм белага або крэмавага колеру разнастайных адценняў, уласцівых адпаведным гатункам бульбы, вільготнасцю не больш за 12 %. Аб’ёмная маса гранул дыяметрам 1—3 мм і даўжынёй 22 мм складае 300—400 кг/м³. Бульбяныя шматкі — вельмі тонкія (таўшчынёй 0,2—0,3 мм) пялёсткі белага або крэмавага колеру розных адценняў памерам не больш за 10 мм. Вільготнасць прадукту на больш за 12 %[1].

Зноскі

  1. У. У. ЛІТВЯК, М. М. ПЕЦЮШАЎ // Белорусское сельское хозяйство, Сучасныя тэхналогіі вытворчасці сухога бульбянога пюрэ ў выглядзе шматкоў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Joël Robuchon; Patrick P. Sabatier: Kartoffelzaubereien. 100 einfache und raffinierte Rezepte vom «Koch des Jahrhunderts». Fotografiert von Hervé Amiard und Laurence Mouton. München: Wilhelm Heyne Verlag 1995. ISBN 3-453-09108-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]