Бульвар Шаўчэнкі (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бульвар Шаўчэнкі, Мінск)
Бульвар Шаўчэнкі
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць ~0,63 км
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар Шаўчэнкі — бульвар у Цэнтральным раёне Мінска. Размешчаны ў паўночнай частцы горада паміж вуліцамі Веры Харужай і Кахоўскай, дзе ўпіраецца ў Кіеўскі сквер. Кампазіцыйная вось аднаго з першых у Мінску мікрараёнаў, забудаванага ў 1950—1960-я гады. Бульвар названы ў 1964 годзе ў гонар украінскага паэта, мастака, грамадскага дзеяча Тараса Шаўчэнкі.

Помнік Шаўчэнку

Даўжыня складае 700 м. У забудове (арх. А. Гуль, А. Кудравіцкі, В. Сахно і інш.) пераважаюць 5-павярховыя жылыя дамы з убудаванымі ў першых паверхах магазінамі, прадпрыемствамі культурна-бытавога абслугоўвання. На тэрыторыі, якая прылягае да Кіеўскага сквера, сфарміраваны грамадска-гандлёвы цэнтр мікрараёна; шмат дзесяцігоддзяў працуе публічная бібліятэка[1].

Ансамблевасць забудовы ствараецца прыкладна аднолькавай працягласцю і вышынёй будынкаў. У пачатку бульвара ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Т. Шаўчэнкі (1978, скульптар С. Вакар). Перспектыву замыкае будынак кінатэатра «Кіеў» на 560 месцаў.

Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]

17 снежня 2022 г. у доме 4 на бульвары Шаўчэнкі адбыліся выбух і пажар, якія сталі прычынаў гібелі 6 чалавек і шпіталізацыі яшчэ трох.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Г. С. Ларкін. Шаўчэнкі Тараса бульвар // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]