Буранаўскія бабулі
| Буранаўскія бабулі | |
| Жанр | |
|---|---|
| Краіна | |
| Адкуль | |
| Мова песень | |
| Склад |
Граня Іванаўна Байсарава, |
Буранаўскія бабулі (удм.: Брангуртысь песянайёс) — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2012", па выніках якога заняў другое месца.
Гісторыя [правіць]
Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб'ектам увагі прэсы і тэлебачання.
Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.
Прадзюсар групы - дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт
- Буранаўскія бабулі у «Twitter»
- Шаблон:Promodj
- Буранаўскія Бабулі
- Буранаўскія Бабулі. Песні з разыначкай
| Папярэднік: Аляксей Вараб'ёў |
Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2012 |
Пераемнік: - |