Бурвіль
Бурві́ль (фр.: Bourvil, псеўданім; сапраўднае імя Андрэ́ Робе́р Рэмбу́р, фр.: André Robert Raimbourg; 27 ліпеня 1917 — 23 верасня 1970) — французскі акцёр і эстрадны спявак.
[правіць] Біяграфія
Андрэ Рабер Рэмбур нарадзіўся 27 ліпеня 1917 года ў горадзе Прэта-Вікмар (дэпартамент Сена Прыморская). Рана страціў бацьку (падчас Першай Сусветнай вайны) і значную частку дзяцінства правёў у вёсцы Бурвіль (Bourville), назва якой стала яго творчым псеўданімам.
Пачынаў працаваць у мюзік-холе, дзе спяваў і танчыў, выконваў мініяцюры гумарыстычнага плана. Затым стаў працаваць на радыё і з 1945 года здымаўся ў кіно.
У 1956 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпi за лепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «Праз Парыж».
У Бурвіля было двое дзяцей Дамінік (1950) і Філіп (1953) Рэмбур.
Бурвіль памёр 23 верасня 1970 ад міеломнай хваробы.
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
