Бургаскае возера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бургаскае возера
балг.: Бургаско езеро
Морфаметрыя
Даўжыня
  • 9,6 км
Шырыня 5 км
Плошча 27,6 км²
Даўжыня берагавой лініі 9,6 км
Найбольшая глыбіня 1 м
Гідралогія
Салёнасць 4-11 ‰
Размяшчэнне
Краіна  Балгарыя
Рэгіён Бургаская вобласць
Бургаскае возера (Балгарыя)
Бургаскае возера
Бургаскае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бургаскае возера (балг.: Бургаско езеро) — ліман, размешчаны на заходнім узбярэжжы Чорнага мора каля горада Бургас, з'яўляецца найбуйнейшым па плошчы натуральным вадаёмам Балгарыі. Плошча возера складае 27,6 кв.км, даўжыня 9,6 км і шырыня ад 2,5 да 5 км. Глыбіня дасягае 13 метраў.

Воды возера маюць мінералізацыю каля 4-11 ‰. Яго фаўна складаецца з 23-х відаў рыб, 60-і відаў беспазваночных і 254-х відаў птушак.

Возера ўтварылася ў канцы пліяцэну як марскі ліман дзякуючы падвышэнню ўзроўню Чорнага мора ў паледавіковы перыяд, што прывяло да затаплення вусцяў рэк і фарміравання заліва. З адступленнем узроўню мора ў канцы Сярэднявечча большую частку заходняй часткі Бургаскага заліва залілі рачныя адклады, вынесеныя некалькімі малымі рэкамі[1].

Французскі афіцэр Андрэ-Жазэф Лафіт-Клавэ  (англ.), які наведаў рэгіён у 1784 годзе, апісвае Бургас як найбуйнейшы горад на ўзбярэжжы заліва, і ўпершыню ўсталёўвае назву заліву — Бургаскі, з заўвагай, што раней гэты горад быў вядомы як Порас. Ліман на захад ад горада ён таксама назваў Бургаскім возерам, а натуральную пратоку, якая злучае ліман з Чорным морам — Бургаскай ракой[2].

Асушванне балот пачалі ў 1921 годзе, з мэтай вызвалення месца для развіцця горада Бургас і рэгіёна ўвогуле. Балоты былі пераўтвораны ў азёры, запоўненыя водамі рэк, папаўнялі балоты, берагі ўмацаваны. У другой палове 1940-х і ў 1980-х гадах адбываецца ўмацаванне берагоў возера і развіццё сучасных мікрараёнаў горада Бургас[1].

Сёння салёнасць вады складае каля 4÷11 % і мае значныя гадавыя і сезонныя ваганні. Возера звязана з морам каналам са шлюзам. Гідралагічны рэжым вадаёма падтрымліваецца дзякуючы прэсным водам з возера Мандра. У заходняй частцы лімана арганізавана прыродаахоўная тэрыторыя пад назвай «Вая», якая ў наш час ахоплівае 12% плошчы возера. У 2003 годзе возера Бургас было абвешчана водна-балотнымі ўгоддзямі міжнароднага значэння ў рамках Рамсарскай канвенцыі ў складзе прыродаахоўнай тэрыторыі Бургаскія азёры[3].

Зноскі

  1. а б Езерата на Бургас Архівавана 25 студзеня 2017. (балг.)
  2. виж: Карайотов/Райчевски/Иванов: стр. 68, 274, 297; André-Joseph Lafitte-Clavé, M. Duverne de Presle: Reconnoissance nautique et militaire du Golfe de Bourgas, au Nord-Est de Constantinople. в: Annales des sciences et des arts. том 3. Colas, 1810, стр. 58-59. (балг.)
  3. Орнитологични важните места. Бургаското езеро. Праверана 29 серпня 2013. (балг.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мичев, Николай; Цветко Михайлов, Иван Вапцаров, Светлин Кираджиев (1989). Geographical dictionary of Bulgaria. София: Наука и изкуство.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]