Бургундыя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Францыя |
| Статус | Рэгіён |
| Адміністрацыйны цэнтр | Дыжон |
| Насельніцтва (2006) | 1,624,000 |
| Шчыльнасць | 51 чал./км² |
| Плошча | 31,582 км² |
![]() |
|
Бургундыя (фр.: Bourgogne, вымаўленне ) — гістарычная вобласць і рэгіён на ўсходзе Францыі. З поўначы рэгіён мяжуе з Латарынгіяй, а на поўдні з Савояй.
На тэрыторыі Бургундыі размешчаныя дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Ньеўр, Ёна. Плошча рэгіёна складае 31,6 тыс. км2. Насельніцтва 1,61 млн. чалавек (1999 г.). Галоўны горад — Дыжон.
[правіць] Гісторыя
- Назва Бургундыя паходзіць ад германскага племя бургундаў, якія стварылі сваё каралеўства з цэнтрам спачатку ў Вормсе, а затым у Ліёне на паўднёвым-усходзе Францыі ў V ст. У 534 яно ўвайшло ў склад дзяржавы франкаў.
- У IX стагоддзее ўтварылася два каралеўства Верхняя Бургундыя (са сталіцай у Жэневе) і Ніжняя Бургундыя (Праванс). У 933 яны аб'ядналіся ў Каралеўства Бургундыю (Арэлат), якое ў 1034 увайшло ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Тэрыторыі абодвух паказаных утварэнняў ніяк не закраналі сучасную тэрыторыю Бургундыі.
- Раўналежна каралеўству Бургундскаму ў паўднёваўсходніх французскіх межах ствараецца герцагства Бургундскае. У 1032 брат французскага караля Генрыха Робер становіцца герцагам Бургундскім. У 1363 Піліп II Адважны узнаўляе герцагства Бургундскае з цэнтрам у Дыжоне. У склад герцагства ўваходзяць Франш-Кантэ і Фландрыя.
- Апошнім выбітным кіраўніком Бургундыі быў герцаг Карл Адважны, пасля яго смерці ў 1477 Бургундыя была паглынутая Францыяй. Да 1790 года Бургундыя мела статут правінцыі ў складзе Французскага каралеўства.

