Бурштынавая кіслата
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Бурштынавая кіслата | |
| Агульныя звесткі | |
|---|---|
| Хімічная формула | НООС-СН2-СН2-СООН |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | 183[1] °C |
Бурштынавая кіслата (бутандыявая кіслата, этан-1,2-дыкарбонавая кіслата) НООС-СН2-СН2-СООН — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе і спірце. Змяшчаецца ў невялікіх колькасцях ў многіх раслінах, бурштыне. Стымулюе рост і павышае ўраджай раслін, паскарае развіццё кукурузы. У прамысловасці бурштынавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам гідрыаваннем малеінавага ангідрыду.
Упершыню атрымана ў XVII стагоддзі перагонкай бурштыну. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі (лац. succinum - бурштын).
Смяротныя дозы (LD50): аральна - 2,26 г / кг (пацукі), нутравенна - 1,4 г / кг (мышы).
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра арганічныя злучэнні. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |