Бурыя водарасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бурыя водарасці
Таламы фукоідаў Fucus distichus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phaeophyceae Wettst., 1901

Парадкі
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   10686
NCBI   2870
EOL   3533

Бурыя водарасці[1] (Phaeophyceae) — аддзел аўтатрофных храмістаў. У жыццёвым цыкле ўсіх прадстаўнікоў прысутнічаюць шматклеткавыя стадыі.

Бурыя водарасці ўключаюць 1500 відаў, якія аб’яднаны ў 265 родаў, з якіх дастаткова вядомыя Ламінарыя (Laminaria), Саргас (Sargassum), Цыстазейра (Cystoseira). Пераважна марскія формы, толькі восем відаў перайшлі да існавання ў прэсных вадаёмах. Пашыраны ва ўсіх морах, у халодных водах утвараюць значныя зараснікі.

Шматклетачныя, пераважна макраскапічныя водарасді, часам даўжынёй да 60 м. Слаявішча жаўтавата-бурае з-за прысутнасці жоўтых і бурых пігментаў (фукаксанціну і інш.), мае хларафілы а і с. Размнажаюцца палавым і бясполым шляхам, радзей вегетатыўна. Палавы працэс — ізагамія, анізагамія і аагамія. Цыкл развіцця ізаморфны (больш старажытны) і гетэраморфны. Адметныя рысы бурых водарасцей: шматклетачныя валаскі з базальнай зонай росту; шматгнездавыя ўмяшчальні, што функцыянуюць як гаметангіі або спарангіі; зааспоры і гаметы з двума жгуцікамі.

Бурыя водарасці ў храматафорах ўтрымліваюць буры пігмент фукаксанцін (C40H56O6). Гэты пігмент маскіруе астатнія пігменты. У адрозненне ад іншых водарасцей, для бурых водарасцей характэрныя шматклеткавыя валасінкі з базальнай зонай росту.

Шырока выкарыстоўваюцца ях харчовыя і кармавыя расліны, у медыцыне і прамысловасці для атрымання алігнітаў, манітолу, кармавой мукі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бурыя водарасці // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.

Зноскі

  1. Напісанне Бурыя водарасці ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996