Буцькоўскі ідал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Буцькоўскі ідал ля Пружанскага палацыка

Буцько́ўскі і́дал — археалагічны помнік дахрысціянскага часу. Знойдзены ў 1986 падчас раскопак на курганным могільніку ля вёскі Буцькі Пружанскага раёна. У 1999 годзе[1] перавезены ў Пружаны, усталяваны з усходняга боку музея «Пружанскі палацык». Ахоўваецца дзяржавай.

Ідал высечаны са светла-шэрага валуна. Вышыня 1,04 м, шырыня 40—50 см, таўшчыня 30 см. Галава на 1/4 частку ўсёй фігуры, рукі абазначаны невялікімі бакавымі выступамі, плечы асіметрычныя. На твары прасочваюцца вочы, нос, рот. На грудзях выбіты крыж у коле. Унізе фігура крыху пашыраецца.

  • Зноскі

  1. Эдуард Кобяк. Пружанскі палацык взвращается из забытья // «Заря». — 28 жніўня 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Т. Н. Коробушкина. д. Бутьки, Ворониловичский сельсовет. 1553. Каменный идол // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 357. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]