Джордж Герберт Уокер Буш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Буш-старэйшы)
Джордж Герберт Уокер Буш
англ.: George H. W. Bush
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1967 — 3 студзеня 1971
Папярэднік John Dowdy[d]
Пераемнік William Reynolds Archer[d]
41-ы Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1989 — 20 студзеня 1993
Папярэднік Рональд Уілсан Рэйган
Пераемнік Уільям Джэферсан Клінтан
43-і віцэ-прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1981 — 20 студзеня 1989
Папярэднік Уолтэр Мандэйл
Пераемнік Джэймс Дэнфорт Куэйл
дырэктар Цэнтральнай разведкі[d]
30 студзеня 1976 — 20 студзеня 1977
Папярэднік William Colby[d]
Пераемнік Stansfield Turner[d]
10-ы пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН[d]
1 сакавіка 1971 — 18 студзеня 1973
Папярэднік Charles Woodruff Yost[d]
Пераемнік John A. Scali[d]
United States Ambassador to China[d]
26 верасня 1974 — 7 снежня 1975
Папярэднік David K. E. Bruce[d]
Пераемнік Томас Гейтс
32-і абраны прэзідэнт ЗША[d]
8 лістапада 1988 — 20 студзеня 1989
Папярэднік Рональд Уілсан Рэйган
Пераемнік Уільям Джэферсан Клінтан

Нараджэнне 12 чэрвеня 1924(1924-06-12)[1][2][…]
Смерць 30 лістапада 2018(2018-11-30)[4][5][…] (94 гады)
Месца пахавання
Род Бушы[d]
Імя пры нараджэнні англ.: George Herbert Walker Bush
Бацька Прэскат Буш[d][8]
Маці Дораці Уолкер Буш[d][8]
Жонка Барбара Буш[9]
Дзеці Джордж Уокер Буш[8], Джэб Буш[8], Нэйл Буш[d][8], Марвін Буш[d][8], Дораці Буш Коч[d][8] і Pauline Robinson Bush[d][8]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенна-марскі афіцэр, бейсбаліст, дыпламат, лётчык, прадпрымальнік, аўтабіёграф, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[7] і урад[7]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне малодшы лейтэнант[d]
Бітвы
Узнагароды
ордэн Брытанскай імперыі ордэн Лазні Крыж лётных заслуг (ЗША) Air Medal Presidential Unit Citation Knight Grand Cross of the Order of Merit юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» American Campaign Medal World War II Victory Medal Order pro Merito Melitensi Knight Grand Cross of the Order of the Bath Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany ордэн «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Ордэн Крыжа Зямлі Марыі ордэн Белага льва ордэн Дастык I ступені ордэн Заслуг Прэзідэнцкі медаль Свабоды Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча Grand Cross of the Order of Merit of the Republic of Poland Ордэн караля Абдэль Азіза

ганаровы грамадзянін Берліна[d]

прэмія Эрыка Варбурга[d] (2002)

Філадэльфійскі медаль Свабоды

узнагарода Свабоды[d] (2005)

медаль Роберта Шумана[d] (2014)

Profile in Courage Award[d] (2014)

Ronald Reagan Freedom Award

Doublespeak Award[d] (1990)

прэмія Тэадора Рузвельта[d] (1986)

World Golf Hall of Fame[d]

Asiatic-Pacific Campaign Medal Ellis Island Medal of Honor

ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана[d]

ганаровы доктар Універсітэта штата Агая[d]

Doublespeak Award[d] (1992)

ганаровы грамадзянін Кракава[d] (27 мая 1994)

ганаровы доктар Нанкінскага ўніверсітэта[d] (1998)

ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта[d] (2014)

Point Alpha Prize[d] (2005)

ганаровы доктар Універсітэта Хофстра[d]

Osgar[d] (2009)

прэмія Франца Ёзэфа Штрауса[d] (1999)

ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (8 мая 1998)

ганаровы грамадзянін Гданьска[d]

Ганаровы медаль Т. Г. Масарыка[d] (1999)

Сайт bush41.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Герберт Уокер Буш (англ.: George Herbert Walker Bush, 12 чэрвеня 1924 — 30 лістапада 2018) — 41-ы прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт пры Рональдзе Рэйгане (у 1981—1989 гадах), сенатар, дыпламат, дырэктар ЦРУ. Буш з’яўляецца найстарэйшым амерыканскім прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам з усіх, што калісьці жылі. Ён таксама быў апошнім прэзідэнтам-ветэранам Другой сусветнай вайны. Буш часта згадваецца як «Джордж Г. У. Буш», «Буш 41», «Буш-старэйшы» або «Джордж Буш-старэйшы», каб адрозніць яго ад яго старэйшага сына, Джорджа Буша, які быў 43-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Да прэзідэнцтва свайго сына ён быў вядомы проста як Джордж Буш ці прэзідэнт Буш.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Буш з прэзідэнтам Рональдам Рэйганам

Нарадзіўся ў Масачусетсе у сям’і сенатара і нью-ёркскага банкіра Прэската Буша і Дораці Уолкер Буш. Пасля нападу на Пёрл-Харбар у 1941 годзе на свой 18-ы дзень нараджэння Буш паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША і стаў самым маладым лётчыкам ВМС ЗША ў той час. Ён служыў да канца вайны, затым паступіў у Ельскі ўніверсітэт. Скончыўшы яго ў 1948 годзе, ён пераехаў з сям’ёй у Тэхас, дзе пачаў нафтавы бізнес, стаўшы мільянерам да 40 гадоў.

Джордж Буш стаў удзельнічаць у палітыцы неўзабаве пасля заснавання ўласнай нафтавай кампаніі. Член Палаты прадстаўнікоў Сената (1966—71). Прадстаўнік ЗША у ААН (1970—72), а пасля дырэктар ЦРУ (1976—77). Яму не ўдалося атрымаць намінацыю ад Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзідэнта ў 1980 годзе, але ён быў абраны напарнікам кандыдата Рональда Рэйгана, і яны былі абраныя падчас выбараў. Падчас свайго знаходжання на пасадзе віцэ-прэзідэнта Буш узначальваў адміністрацыйныя мэтавыя групы па дэрэгуляванні і барацьбе з наркотыкамі.

У 1988 годзе Буш правёў паспяховую прэзідэнцкую кампанію і змяніў Рэйгана ў якасці прэзідэнта, перамогшы суперніка ад дэмакратаў Дукакіса. Падчас прэзідэнцтва Буша былі праведзеныя ваенныя аперацыі ў Панаме і ў Персідскім заліве, адбылося падзенне Берлінскай сцяны ў 1989 годзе, а Савецкі Саюз распаўся праз два гады. Ва ўнутранай палітыцы Буш адмовіўся ад перадвыбарных абяцанняў і пасля барацьбы з Кангрэсам падпісаў закон аб павелічэнні падаткаў, што падарвала яго пазіцыі сярод рэспубліканцаў. У выніку слабага аднаўлення ад эканамічнага спаду, працягу бюджэтнага дэфіцыту, а таксама моцнай выбарчай кампаніі незалежнага кандыдата Роса Пэро ён прайграў прэзідэнцкія выбары 1992 года дэмакрату Білу Клінтану.

Джордж Буш пакінуў свой пост у 1993 годзе, ён прымаў актыўны ўдзел, часта разам з Білам Клінтанам, у розных гуманітарных мерапрыемствах.

Прэзідэнцтва[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Унутрыпалітычны курс Дж. Буша называўся «рэйганоміка без Рэйгана». Аднак уласнай выразна сфармуляванай праграмы ён не меў, імкнучыся ва ўсім пераймаць папярэдніка. Менавіта недахоп свежай думкі быў асноўнай падставай для крытыкі прэзідэнта. Аднак, нягледзячы на тое, што ў гэты перыяд Кангрэс кантралявалі дэмакраты, Бушу ўдалося дасягнуць згоды паміж дзвюма партыямі па ключавых пытаннях унутранай і знешняй палітыкі, чым ён забяспечыў эфектыўнае выкананне сваёй праграмы. Важнае месца ў прэзідэнцкіх мерапрыемствах належала барацьбе з наркаманіяй і арганізаванай злачыннасцю, вырашэнню экалагічных праблем, удасканаленню сістэмы аховы здароўя. Дзейнасць значна ўскладнялася эканамічным крызісам 19891992 гадоў, абумоўленым некаторымі негатыўнымі праявамі рэйганамікі. Асноўнай праблемай заставаўся дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і рост знешняга доўгу. Для яе рашэння Дж. Буш ажыццяўляў замарожванне дзяржаўных выдаткаў. Хоць падзенне вытворчасці было найменшым у пасляваенны перыяд, менавіта неспрыяльная эканамічная кан’юнктура стала асноўнай прычынай паразы прэзідэнта на выбарах 1992 года ад дэмакрата Біла Клінтана.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У знешняй палітыцы прэзідэнт таксама спрабаваў пераймаць папярэдніка: назва курса — «стрымліванне і запалохванне». Яго рэакцыя як прэзідэнта на дыпламатычныя ініцыятывы савецкага лідара М. Гарбачова спачатку была расцэнена як неадэкватная[крыніца?]. Аднак пасля сітуацыя змянілася. Адбыліся сустрэчы лідараў двух звышдзяржаў: у 1989 годзе на Мальце, калі было абвешчана аб завяршэнні халоднай вайны, і ў 1990 годзе ў Вашынгтоне. Пасля, у ліпені 1991 года, яны падпісалі дагавор аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ-1). У снежні 1989 года Буш ініцыяваў інтэрвенцыю ў Панаму з нагоды барацьбы з наркаманіяй для звяржэння генерала Нар’егі, што спрыяла росту яго папулярнасці ў ЗША. Поспех у Вайне ў Персідскім заліве супраць Ірака (1991) яшчэ больш падняў яго папулярнасць. Прычынай вайны быў востры міжнародны крызіс у гэтым рэгіёне ў 19891991 гадах, звязаны з анексіяй Іракам Кувейта. У 1990 годзе быў створаны «Шчыт пустыні» — кантынгент войскаў ЗША і іх саюзнікаў з мэтай абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымай іракскай агрэсіі, а 17 студзеня28 лютага 1991 года ажыццёўлена аперацыя «Бура ў пустыні», вызвалены Кувейт, а на таталітарны рэжым Садама Хусейна накладзены санкцыі. На Блізкім усходзе Буш працягваў падтрымліваць Ізраіль і дамагацца яго прымірэння з АВП. Важнае значэнне ў перыяд Буша займалі амерыкана-кітайскія адносіны. Але прэзідэнт падтрымліваў як КНР, пра што сведчыць яго візіт у Пекін, так і Тайвань, сведчаннем чаго з’яўляецца ўзброеная дапамога апошняму, што выклікала незадаволенасць з боку абедзвюх кітайскіх дзяржаў. У чэрвені 1989 года сенат ЗША ўхваліў пакет санкцый супраць КНР (Адмова ад сумесных гандлёвых і эканамічных праграм), падставай да чаго стала расправа камуністычных улад над студэнтамі-маніфестантамі ў Пекіне. Узяў Дж. Буш удзел і ў садзейнічанні аб’яднанню Германіі: ён быў адным з тых, хто 12 верасня 1990 года ў Маскве падпісаў Дагавор аб урэгуляванні германскага пытання, які прадугледжваў аб’яднанне ФРГ і ГДР. Пасля распаду СССР ЗША падтрымалі новыя незалежныя дзяржавы і ўсталявалі з імі дыпламатычныя адносіны. Што датычыцца праграмы СРА, то Буш працягнуў развіццё САІ Рэйгана. У 1991 і 1993 гадах падпісаў два пагадненні з СССР / Расіяй аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Яго сын Джордж, 43-і прэзідэнт ЗША (2001—2009), служыў у якасці 46-га губернатара Тэхаса (1995—2000) і з’яўляецца адным з двух прэзідэнтаў (разам з Джонам Квінсі Адамсам), які быў сынам былога прэзідэнта. Другі сын Буша — Джэб служыў у якасці 43-га губернатара Фларыды (1999—2007) і зрабіў няўдалую спробу балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2016 годзе.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

Джордж Буш-старэйшы памёр увечары 30 лістапада 2018 года ў Х’юстане, на 95-м годзе жыцця. Апошнія некалькі гадоў пакутаваў ад хваробы Паркінсона і вымушаны быў перасоўвацца ў інвалідным крэсле. За апошні год яго двойчы шпіталізавалі, 22 красавіка (праз інфекцыйную хваробу) і 28 мая (праз нізкі ціск). Перад гэтым, 17 красавіка, памерла яго жонка Барбара[11][12][13].

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Прамова Джорджа Буша 1 жніўня 1991 года ў Кіеве, у якой ён заклікаў украінцаў застацца ў складзе СССР, увайшла ў гісторыю пад назвай «Chicken Kyiv» («катлета па-кіеўску»), паколькі ў англійскай мове слова «chicken» мае пераноснае значэнне «баязлівец».
  • Ужо былы прэзідэнт ЗША Джордж Буш адзначыў сваё 75-годдзе, 80-годдзе і 85-годдзе скачком з парашутам у тандэме з інструктарам.

Зноскі

  1. Lundy D. R. George Herbert Walker Bush // The Peerage
  2. George H. W. Bush // GeneaStar
  3. http://www.cnn.com/2012/12/14/us/george-h-w-bush---fast-facts/
  4. https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/george-hw-bush-41st-president-of-the-united-states-dies-at-94/2018/11/30/42fa2ea2-61e2-11e8-99d2-0d678ec08c2f_story.html?noredirect=on Праверана 1 снежня 2018.
  5. https://www.tagesschau.de/ausland/bushgeorge-senior-nachruf-101.html Праверана 1 снежня 2018.
  6. http://www.leparisien.fr/international/l-ancien-president-americain-george-bush-est-decede-01-12-2018-7958361.phpLe Parisien, 2018. Праверана 1 снежня 2018.
  7. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  8. а б в г д е ё ж Lundy D. R. The Peerage
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. NNDB — 2002.
  11. Наша Ніва: Памёр 41-ы прэзідэнт ЗША
  12. Памёр экс-прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы (укр.)
  13. Памёр Джордж Буш-старэйшы: прэзідэнт, які баяўся незалежнай Украіны (укр.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]