Бэла Розенфельд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бэла Розенфельд і Марк Шагал. Паштовая марка Беларусі (1993)

Бэла Розенфельд (руск.: Бэлла Розенфельд-Шагал, 2 снежня 1889, Віцебск — 2 верасня 1944 Нью-Ёрк) — жонка мастака Марка Шагала, пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіла з заможнай яўрэйскай сям'і, была восьмым дзіцем. Бацькі трымалі ювелірную краму. Бацька Саламон вывучаў тору, маці займалася гандлёвымі справамі. Нягледзячы на патрыярхальны лад жыцця сям'і Розенфельдаў, іх погляды былі досыць шырокія — Бэле далі магчымасць атрымаць свецкую адукацыю. Яна вучылася ў Маскве на Вышэйшых жаночых курсах, цікавілася літаратурай, тэатрам.

У 1909 годзе ў гасцях сваёй сяброўкі Тэі Брахман Бэла пазнаёмілася з маладым мастаком Маркам Шагалам. Бэла ўбачыла ў ім талент і цвёрдасць духу. Пазней ён пісаў: «Доўгія гады яе каханне асвятлялі ўсё, што я рабіў». Пасля вяртання М.Шагала з Парыжа, 25 ліпеня 1915 года яны ажаніліся. Бэла стала першай жонкай і музай мастака.

Постаць Бэлы ў творчасці Шагала[правіць | правіць зыходнік]

Любоўная тэма ў творчасці Шагала нязменна звязаная з выявай Бэлы. З палотнаў усіх перыядаў творчасці, уключаючы позні (пасля смерці Бэлы) на нас глядзяць яе чорныя вочы. Яе рысы пазнавальныя ў тварах амаль усіх намаляваных ім жанчын. («Блакітныя палюбоўнікі» 1914 г., «Ружовыя палюбоўнікі» 1916 г., «Шэрыя палюбоўнікі» 1917 г., «Акрабатка» 1930 г.) Характэрны для жывапісу Шагала матыў палёту, адрыва ад рэальнасці — часта звязаны з тэмай кахання. Часцяком, каханне на палотнах Шагала — гэта іх сумесны з Бэлай палёт. («Дзень нараджэння» 1915 г., «Над горадам» 1914—1918 г.)

Такі характэрны для творчасці Марка Шагала матыў, як вяселле, пэўна, найбольш адкрывае адносіны мастака да сваёй жонкі. У творчасці Шагала рэальнасць нязменна яднаецца са светам містычнага, таму асаблівае значэнне для мастака маюць архетыпічныя сітуацыі — смерць, нараджэнне, вяселле. Фігура нявесты — чорнавалосай жанчыны ў белай сукенцы — заўсёды паветраная і бязважкая, у яе глыбокіх чорных вачах — далучанасць да таямніцы светабудовы. Гэта выява рэалізаванай жаноцкасці, будучай жонкі і маці. («Вяселле» 1918 г., «Маладыя на Эйфелевай вежы» 1939 г., «Мастак над Віцебскам» 1982—1983 г., «Мастак і яго нявеста», 1980 г., «Вясельныя агні» 1945 г.) Бэла сканала ад сепсісу ў амерыканскім шпіталі 2 верасня 1944 года.

Літаратурныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • The Burning Lights, ISBN 0-930395-26-3
  • First Encounter, ISBN 0-8052-3768-2
  • Шагал, Б. Горящие огни: Пер. с фр. Н.Мавлевич. М.: Текст, 2001. 351 с.: ил.
  • Шагал, Б. Горящие светильники: Пер. с нем. Г.Снежинская. СПб.: Лимбус Пресс, 2001. 224 с.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]