Бэці Альвер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бэці Альвер (23 лістапада 1906 г., Йыгева, Эстонія — 27 лютага 1989, Тарту, Эстонія) — эстонская паэтэса, празаік, перакладчык. Пераклала на эстонскую мову раман А. С. Пушкіна «Яўген Анегін».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Элізабэт Лепік (сапраўднае імя Бэці Альвер) нарадзілася 23 лістапада 1906 ў Йыгева. У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 1924—1927 гг. у Тартускім універсітэце вывучала эстонскую мову і літаратуру. У 1927 годзе быў апублікаваны раман «Палюбоўніца ветру». Першая кніга вершаў Б. Альвер «Пыл і агонь», была выдадзена ў 1936 годзе. У перакладзе Бэці Альвер былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Альвер перакладзены на англійскую, італьняскую, польскую, рускую, чэшскую і іншыя мовы. У гонар Бэці Альвер ў яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».

Паэтычныя зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Зорны час» (1971);
  • «Шматкі жыцця» (1971);
  • «Горад, які лятае» (1979);
  • «Каралы Эмайыгі» (1986).