Бюджэт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Бюджэт (фр.: bougette[1]) — схема даходаў і расходаў пэўнай асобы (сям'і, бізнесу, арганізацыі, дзяржавы і г. д.), якая ўсталёўваецца на пэўны перыяд часу, звычайна на адзін год. Бюджэт - гэта найважнейшая канцэпцыя як у мікраэканоміцы, так і ў макраэканоміцы (дзяржаўны бюджэт). Вывучэннем бюджэту займаецца навука фінансы.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.263