Бюро перапісу насельніцтва ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бюро перапісу насельніцтва ЗША

Census Bureau seal.svg

друк

Кіраўнікі
Дырэктар

Steven H. Murdock

www.census.gov (англ.) 

Колькасць супрацоўнікаў у 2006 годзе — 5593

Бюро перапісу насельніцтва ЗША (англ.: United States Census Bureau, Bureau of the Census) — урадавае агенцтва, на якое ўскладзена адказнасць за арганізацыю і правядзенне перапісу насельніцтва ЗША. Яно таксама збірае і статыстычна апрацоўвае іншыя нацыянальныя дэмаграфічныя і эканамічныя даныя. Фактычна, гэта цэнтральны статыстычны орган ЗША.

Бюро перапісу насельніцтва з'яўляецца структурным падраздзяленнем міністэрства гандлю ЗША. Кіраўнік агенцтва — палітычная пасада, прызначаецца дзеючым прэзідэнтам.

Паміж перапісамі, Бюро перапісу робіць ацэнкі і прагнозы колькасці насельніцтва. Акрамя таго, гэтыя перапісы ўплываюць на пераразмеркаванне больш за 300 мільярдаў долараў штогадовых федэральных і ад штатаў асігнаванняў для мясцовых абшчын на добраўпарадкаванне, ахову здароўя, адукацыю, транспарт і іншае. Па гэтым у абавязкі Бюро перапісу ўваходзіць збор статыстыкі адносна людзей і эканомікі. Акрамя таго, увесь час праводзіцца збор даных у інтарэсах розных федэральных і мясцовых органаў улады па такіх тэмах, як занятасць, злачынствы, здароўе, выдаткі на спажыванне і жыллё. Яны публікуюцца як «дэмаграфічныя агляды». Бюро перапісу таксама публікуе эканамічныя агляды адносна вытворчасці, рознічных продажаў, паслуг.

Бюро перапісу базіруецца гарадку Сютленд-Сільвер-Хіл (англ.: Suitland-Silver Hill), штат Мэрыленд і яшчэ 12 рэгіянальных офісаў у гарадах Атланта, Бостан, Далас, Дэнвер, Дэтройт, Канзас-Сіці, Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Сіэтл, Філадэльфія, Чыкага і Шарлот. Нацыянальны цэнтр апрацоўкі даных знаходзіцца ў Джэферсанвіле (англ.: Jeffersonville), штат Індыяна.

Кароткая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Перапіс насельніцтва ЗША

Артыкул 1 Канстытуцыі Злучаных Штатаў прадугледжвае, што перапіс насельніцтва павінен праходзіць не радзей аднаго разу ў дзесяць гадоў. Ад гэтага залежыць лік мандатаў ад кожнага штата ў Палаце прадстаўнікоў і ў Калегіі выбаршчыкаў. Бюро перапісу атрымала гэтыя паўнамоцтвы ўжо ў акце ўтварэння ЗША 13-ю штатамі. Цяпер перапіс ажыцяўляецца кожныя 10 гадоў у гадах, які сканчаецца нулём (2000, 2010), і завецца «дзесяцігадовым».

З 1790 да 1840 гадоў перапіс праводзіўся сіламі шэрыфаў. З 1840 года ўзнік цэнтральны офіс перапісу, які дзейнічаў толькі падчас дзесяцігадовага перапісу. У 1890 годзе ўпершыню пры перапісе выкарыстоўвалі электрычную табуляцыйную машыну Германа Холерыта для апрацоўкі вынікаў. У 1902 годзе часовы Офіс перапісу быў рэарганізаваны і ў 1903 годзе канчаткова атрымаў цяперашнюю назву ў структуры міністэрства гандлю ЗША. Бюро перапісу становіцца цэнтральным статыстычным органам ЗША.

У 2006 годзе ў Бюро перапісу насельніцтва працавала 5593 чалавека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Перапіс насельніцтва ЗША