Бядрынец каменяломкавы
| Бядрынец каменяломкавы | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||||||
| Род: | |||||||||||||||||
| Від: |
Бядрынец каменяломкавы |
||||||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Pimpinella saxifraga |
|||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||
Бядрынец каменаломнікавы ці каменяломкавы (Pimpinella saxifraga) — травяністая расліна сямейства парасонавых.
Вышыня 15-60 см, сцябло прамое. Расце ў хваёвых лясах, на сухіх лугах, узлесках, каля дарог. Цвіце ў чэрвені — жніўні дробнымі белымі, радзей ружаватымі кветкамі. Народныя назвы: едранец, берджанец, пастарнак палявы, перац палявы. Блізкі сваяк анісу (а таксама каляндры, кропу, кмену).
Як прыправа (цяпер фактычна забытая ў Беларусі) ўжываецца пераважна маладое лісце з далікатным пахам і памяркоўна пякучым, даўкім смакам, што нагадвае агуркі, выключна ў свежым выглядзе — прыпраўляюць салаты, супы з гародніны, соўсы, вараную гародніну і рыбу; выкарыстоўваюць таксама ў якасці сурагату гарбаты. Лісце і плады ўжываюцца для араматызацыі вінаў, а карэнне — у вытворчасці горкіх лікёраў. У XIX ст. ў Беларусі бядрынец, папярэдне вымачаны ў вадзе, дадаваўся ў тытунь-самасад дзеля паляпшэння смаку.
[правіць] Крыніцы
- Белы А. Бядрынец // Праект «Наша ежа»
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бядрынец каменяломкавы