Бяззубкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бяззубкі
Anodonta anatina
Anodonta anatina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anodonta Lamarck, 1799

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   79930
NCBI   47527
EOL   57656

Бяззу́бкі, анадонты (Anodonta) — род прэснаводных малюскаў класа двухстворкавых.

Род аб'ядноўвае каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы. Жывуць у стаячых і з павольнай плынню вадаёмах, поўзаюць па грунце. На Беларусі 5 відаў, найбольш пашыраная бяззубка звычайная (Anodonta cygnea cygnea).

Ракавіна (даўжынёй да 20 см) з дзвюх авальных створак, злучаных эластычнай звязкай. Замковыя зубы адсутнічаюць (адсюль назва). Рухаюцца з дапамогай клінападобнай нагі. Орган дыхання — шчэлепы.

Біяфілыраты, кормяцца водарасцямі, бактэрыямі і іх рэшткамі.

Раздзельнаполыя. Самка выношвае аплодненыя яйцы ў шчэлепах восень і зіму, вясной выходзяць лічынкі (глахідыі) і прымацоўваюцца да покрыва ў шчэлепах рыб, дзе да пераўтварэння ў дарослую асобіну вядуць паразітычны спосаб жыцця.

Лічынкамі і моладдзю кормяцца рыбы.

Выкарыстоўваюцца як корм для сельскагаспадарчых жывёл, ракавіны — сыравіна для галантарэйнай прамысловасці.