Бялградска-Карлавацкая архіепархія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бялградска-Карлавацкая
Сербская праваслаўная царква
Temple Saint Sava.jpg

Храм Святога Савы

Асноўная інфармацыя
Краіна Сербія
Епархіяльны цэнтр Бялград
Сан кіруючага архірэя Патрыярх
Тытул кіруючага архірэя Архіепіскап Печскі, мітрапаліт Бялградска-Карлавацкі, патрыярх Сербскі
Архірэй
Кіруючы архірэй Ірыней, Патрыярх Сербскі
з 3 кастрычніка 2010

Бялградска-Карлавацкая архіепархія (сербск.: Архиепископија београдско-карловачка) — тэрытарыяльна-адміністрацыйная і кананічная структура Сербскай праваслаўнай царквы. Цэнтр епархіі — горад Бялград. Архіепархія адказная за Бялград і яго наваколлі, уключае 12 манастыроў і 49 храмаў.

Архіепархія была ўтворана ў 1931 годзе, калі былі аб'яднаны Бялградская мітраполія і Срэмска-Карлавацкая епархія.

У 1947 годзе з яе былі вылучаны Срэмская і Шумадзійская епархіі, а горад Панчава быў перададзены Банацкай епархіі. У наш час, нягледзячы на прысутнасць у назве архіепархіі, горад Срэмскі-Карлаўцы адносіцца да Срэмскай епархіі.

Кіруючым епіскапам з'яўляецца Сербскі патрыярх.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]