Бяляк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бяляк
Albatrellus ovinus T65.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Albatrellus ovinus Schaeff. ex Fr.) Kotl. & Pouzar, 1957

Сінонімы
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   139090

Бяля́к, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства скутыгеравых.

Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, з хвалістым краем; белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Трубачкі з дробнымі порамі, прырослыя да мякаці. Мякаць белая, шчыльная, сырападобная, пры высыханні жаўцее. Ножка цыліндрычная, да асновы звужаная, белая, гладкая.

Распаўсюджаны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я і ў Аўстраліі. Пашыраны на Беларусі ў старых хвойных лясах, расце часта вялікімі групамі ў жніўні — верасні.

У маладым узросце ядомы грыб, спажываецца свежы, сушаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляк // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Бяляк // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн. 1996.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.