Горад Бярозаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Бярозаўка)
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Бярозаўка


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°43′00″ пн. ш. 25°30′00″ у. д. / 53.716667° пн. ш. 25.5° у. д. (G) (O) (Я)53°43′00″ пн. ш. 25°30′00″ у. д. / 53.716667° пн. ш. 25.5° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Гродзенская
Першае згадванне XIX ст.
Насельніцтва 11 800 чалавек (2006)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 154
Паштовы індэкс 231306
Бярозаўка (Беларусь)
Бярозаўка
Бярозаўка
Бярозаўка (Гродзенская вобласць)
Бярозаўка
Бярозаўка

Бярозаўка — горад у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Размешчаны на левым беразе р. Нёман (за 1,5 км ад ракі), за 27 км на паўднёвы ўсход ад Ліды, на аўтадарозе Ліда — Навагрудак, у 7 км ад чыгуначнай станцыі Нёман. Насельніцтва 11,8 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Пачатак Бярозаўцы паклаў шклозавод, які быў збудаваны ў 1898, а з 1900 носіць назву «Нёман». Пры шклозаводзе з'явіліся і першыя жылыя будынкі.

З 1921 Бярозаўка ў складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 у Навагрудскім раёне. З 1959 рабочы пасёлак Навагрудскага, з 1962 Лідскага раёну, з 1968 гарадскі пасёлак, з 1990 — горад.

[правіць] Насельніцтва

  • 1969 — 5,1 тыс. чал.
  • 1991 — 11,8 тыс. чал.
  • 2004 — 12,0 тыс. чал.
  • 2006 — 11,8 тыс. чал.
  • 2009 — 11,7 тыс. чал.

[правіць] Гаспадарка

Шклозавод «Нёман»

Шклозавод «Нёман», хлебазавод. Прадпрыемствы сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца.

Шклозавод «Нёман» з'яўляецца галоўным прадпрыемствам Бярозаўкі. Ён выпускае посуд, вазы, дэкаратыўна-мастацкія вырабы. Частка вырабаў экспартуецца за мяжу.

[правіць] Гісторыя шклозавода «Нёман»

Гісторыя Бярозаўкі цесна звязана з гісторыяй шклозавода «Нёман».

Памешчык З. Ленскі атрымаў дазвол на будаўніцтва ў сваім маёнтку Заенчыцы (пры ўпадзенні ў Нёман Чорнай рэчкі) шклозавода ў канцы 1884. Першую прадукцыю завод даў у 1885. У 1891 арандатарамі завода сталі В. Краеўскі і Ю. Столе — дасведчаныя тэхнолагі і арганізатыры шкляной вытворчасці. Ужо ў 1892 яны праводзяць першыя ўдалыя варкі крыштальнага шкла. У 1894 В. Краеўскі і Ю. Столе пачынаюць будаваць уласны завод у 4 км ад арэндаванага, у 1896 атрымліваюць тут першую прадукцыю. З таго часу завод Ленскага сталі называць «Нёман-А» ці «Старая гута», а новы — «Нёман-Б» ці «Новая гута». На кожным з заводаў у 1897 працавала больш як па 100 чал.

У 1898 за 3 км ад ракі Нёман ва ўрочышчы Бярозаўка А. Квяцінскі будуе яшчэ адзін завод, які неўзабаве ў 1900 пераходзіць да Краеўскага і Столе. У 1902 апошнія закрылі «Старую гуту», а яе назву «Нёман-А» прысвоілі заводу ў Бярозаўцы, які становіцца галоўным. Зараз на месцы размяшчэння «Старой гуты» захавалася толькі вялікая колькасць шклобою і вогнетрывалага лому ад збураных печаў ды асобныя кусты бэзу, парэчак і агрэсту. А вакол дзеючага завода вырас горад Бярозаўка.

[правіць] Культура

Бярозаўскі музей шкла. Музей гісторыі Бярозаўкі, музей «Сялянская хатка» ў 3-яй школе.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах