Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў на малюнку Н. Орды
Брама кляштара

Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў — пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі, які пазней быў пахаваны ў мурах кляштарнага касцёлу. Будаўніцтва кляштара было скончана ў 1689. Кляштарны комплекс уключаў у сябе каменны касцёл, жылыя корпусы, бібліятэку, шпіталь, трапезную, аптэку, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Побач з кляштарам стаяў палац Сапегаў.

Падчас Паўночнай вайны (1700—1721) пад Бярозай ішлі баі паміж шведамі і рускімі, кляштар быў разрабаваны.

За час свайго існавання кляштар стаў буйнай гаспадаркай і крэдытаваў магнатэрыю і дробную шляхту; кляштару належалі некалькі навакольных вёсак, заводаў.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Бяроза ў складзе Расійскай імперыі. У бярозаўскім кляштары засталіся толькі 6 манахаў, гэта быў апошні кляштар картэзіянцаў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Апошнім настаяцелем кляштара быў айцец Павел Геніюш, які паходзіў з заможнай сям'і, але вырашыў пакінуць усё і весці пустэльніцкае жыццё, паступіў у Ордэн, калі яму яшчэ не было дваццаці гадоў. Сярод іншых манахаў Павел Геніюш выдзяляўся асаблівымі цнотамі веры, надзеі і любові, і з прычыны яго ранняй мудрасці, манахі выбралі яго прыёрам кляштара. Айцец Павел кіраваў кляштарам да часу яго закрыцця і выгнання манахаў. Сам айцец-прыёр жыццёвымі абставінамі быў вымушаны ўступіць у іншы манаскі Ордэн, — бенедыктынцаў, — дзе праз некаторы час таксама становіцца настаяцелем. Памёр айцец Павел Геніюш на тэрыторыі сучаснай Польшчы і апініі святасці. Пахаваны на могілках аднаго з бенедыктынскіх кляштараў Польшчы.

У 1830-х гг. кляштар быў зачынены, яго памяшканні сталі выкарыстоўвацца ў якасці казармаў, прыходзілі ў заняпад.

Пасля закрыцця кляштара[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны стан
BiarozaKlastar2.JPG
Расійскія казармы, пабудаваныя з кляштарнай цэглы

Памяшканні былога кляштара сталі выкарыстоўвацца рускімі ў якасці казармаў. Кляштарная інфраструктура — батанічны сад, пруд — прыходзілі ў заняпад.

Пасля наступнага нацыянальна-вызваленчага паўстання рускія пачалі разбіраць муры і будынкі кляштара, будаваць з іх казармы.

У 1930-х гадах былыя рускія казармы былі пераўтвораны польскімі ўладамі ў канцэнтрацыйны лагер для камуністаў, украінскіх нацыяналістаў і ваеннапалонных. Пасля уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР, у мурах кляштара была размешчаная вайсковая частка.

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х гадоў кляштар быў унесены ў спіс гісторыка-архітэктурных каштоўнасцей Беларусі. Існаваў праект аднаўлення кляштара, аднак палітыка дэнацыяналізацыі, якая пачала праводзіцца пры прэзідэнце Лукашэнка[Крыніца?], прыпыніла рэалізацыю ўсіх падобных праектаў.

Неўзабаве ўсё ж пачнуцца рэстаўрацыйныя працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С.60.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. — Мн., 1996. — С.411.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]