Бяроза Эрмана

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бяроза Эрмана
Betula ermannii3.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Бярозакветныя

Сямейства:

Бярозавыя

Род:

Бяроза

Від:

Бяроза Эрмана

Навуковая назва

Betula ermanii Cham.

NCBI   216992

БЯРОЗА ЭРМАНА, каменная (Betula ermanii), лісцёвае дрэва сямейства бярозавых.

Дрэвы вышынёй ад 12 да 15 м, часам да 20 м, ствол дыяметрам 50-75 см. Кара буравата-шэрая, патрэсканая, у маладых дрэў лушчыцца шматкамі. Крона рэдкая, часта аднабокая. Лісце яйкападобнае, двойчывострапільчатае, зверху цёмна-зялёнае, знізу больш светлае. Кветкі ў каташках, плод арэшак.

Радзіма паўвостраў Камчатка і суседнія астравы. Інтрадукавана на Беларусі.

Холадаўстойлівае, ценевыноснае, непатрабавальнае да ўрадлівасці і вільготнасці глебы дрэва. Жыве да 300—400 гадоў.

Драўніна цвёрдая, цяжкая, вельмі трывалая. Прыдатная для разнастайных вырабаў.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах