Бярэзінскі раён
| Герб |
|
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Мінская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Беразіно |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 88,22 %, руская 10,74 % Размаўляюць дома: беларуская 54,95 %, руская 44,21 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
25 031 чал.[1] (20-е месца) |
| Шчыльнасць | 12,89 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 94,46 %, рускія — 3,96 %, іншыя — 1,58 %[1] |
| Плошча | 1 940,34[2] км² (9-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Бярэзінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924 года. Падзелены на 9 сельскіх саветаў.
Змест |
Геаграфічнае становішча [правіць]
Знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскімі Асіповіцкімраёнамі Магілёўскай вобласці.
Асноўныя рэкі - Бярэзіна, Уса, Клява, Уша.
Насельніцтва [правіць]
Насельніцтва налічвае каля 28 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 12 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:
- 1992 — 35,6 тыс.
- 2008 — 27,7 тыс.
Усяго налічваецца 218 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты - вёскі Прудок, Бэр'е і Карбаўское - знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.
Транспарт [правіць]
Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск - Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.
Славутасці [правіць]
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1796) ў в. Масляны
- касцёл (XIX ст.) у в. Багушэвічы
- сядзіба (XIX ст.) ў в. Муравана
- сядзіба (XIX ст.) ў м. Бярэзань
- хвоя дыяметрам 2,5 м, знаходзіцца ў 2 км ад упадзення р. Уша ў р. Бярэзіну (правы бераг).
Вядомыя асобы [правіць]
- Міхась Скрыпка — беларускі пісьменнік-сатырык.
- Баляслаў Часлававіч Свентаржэцкі
- С. І. Аўсіевіч (1925, в. Ягадка —) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Я. Туміловіч (1905, в. Сяліба — 1938) — беларускі паэт
- Я. Ермаловіч (1910, в. Вяшэўка — 1987) — беларускі празаік
- І. М. Белічонак (1934, в. Асмолаўка) — Герой Сацыялістычнай Працы
- Р. В. Бельскі (1929, в. Цярэсіна)
Гл. таксама [правіць]
У Сеціве [правіць]
- Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Бярэзінскі раён на сайце Мінскага аблвыканкаму (на рускай мове)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Выдатныя мясціны на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
| Бярэзінскі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Беразіно | |
| Сельсаветы | Багушэвіцкі с/с • Бярэзінскі с/с • Дзмітравіцкі с/с • Капланецкі с/с • Мачаскі с/с • Пагосцкі с/с • Паплаўскі с/с • Сялібскі с/с • Ушанскі с/с | |
| Скасаваныя сельсаветы |
Брадзецкі с/с • Высакагорскі с/с • Каменнаборскі с/с • Ляжынскі с/с • Якшыцкі с/с |
|
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Адміністрацыйны падзел Мінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вілейскі • Дзяржынскі • Капыльскі • Клецкі • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладзечанскі • Мінскі • Мядзельскі • Нясвіжскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Старадарожскі • Стаўбцоўскі • Уздзенскі • Чэрвеньскі | |
| Іншае | Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання) • Мінск (асобная адзінка) | |
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Мінскай вобласці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |