Бясхвостыя земнаводныя
| Бясхвостыя земнаводныя | |||||||||||||||||||||||||||||
Жаба сажалкавая (Rana esculenta) |
|||||||||||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
|
Anura Fischer-Waldheim, 1813[1] |
|||||||||||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Падатрады | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
| Сучасны арэал | |||||||||||||||||||||||||||||
| Геахраналогія
|
|||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Бясхвостыя земнаводныя (Anura, Ecaudata) — атрад земнаводных.
Больш за 3000 відаў. Жывуць пераважна на паверхні зямлі, часткова ў глебе (рыючыя), на дрэвах.
Цела іх кароткае і шырокае, пляскатае ў спінна-чэраўным кірунку, шыя не выражана, адносна буйная галава непасрэдна пераходзіць у цела. Самая буйная — жаба-галіяф, вядомая ў шэрагу раёнаў Афрыкі, — дасягае 35 см у даўжыню і важыць больш як 3 кг. Самыя дробныя маюць даўжыніо 15-18 мм. Гэта часночніцы з паўднёва-ўсходніх раёнаў Азіі, кароткагаловы з Французскай Гвіяны, паўднёва-амерыканскія жабы-балотніцы, дрэвалаз пумілія і некаторыя квакшы.
У бясхвостых земнаводных заднія канечнасці звычайна ў 1,5-3 разы даўжэйшыя за пярэднія. Ім належыць важная роля ў перамяшчэнні жывёлін. Большасць бясхвостых па сушы рухаюцца скачкамі, адштурхоўваючыся адразу абедзьвюма заднімі канечнасцямі. Віды з больш кароткімі заднімі лапкамі нярэдка поўзаюць ці бегаюць, па чарзе лерастаўляючы іх. У вадзе бясхвостыя амфібіі добра плаваюць, выкарыстоўваючы адмысловыя ступні задніх лапак, у якіх прастора паміж доўгімі пальцамі зацягнута скурастай перапонкай. Адлегласць, на якую здольныя скакаць некаторыя з іх, у 40-50 разоў перасягае даўжыню цела.
Скура бясхвостых амфібій голая, гладкая або гузаватая. У ёй ёсць шмат залоз, якія вылучаюць слізь, што пакрывае ўсё цела тонкім слоем. Слізь засцерагае скуру ад высыхання, чым садзейнічае ўдзелу яе ў дыханні. Сакрэт, што выдзяляецца скурнымі залозамі, можа змяшчаць раздражняльныя ці атрутныя рэчывы, неабходныя амфібіям для адпужвання сваіх ворагаў. Напрыклад, атруты адной маленькай (даўжыня цела 2-3 см) калумбійскай кокаа-жабы дастаткова для прыгатавання індзейцамі 50 стрэл, нязначная драпіна ад якіх выклікае амаль імгненную смерць буйных жывёлін.
У скуры ёсць пігментныя клеткі, дзякуючы якім розныя віды маюць разнастайную афарбоўку: хто вельмі яркую, а хто і сціплую. Афарбоўка цела для многіх формаў з'яўляецца маскіроўкай ад драпежнікаў. А ў відаў з моцнадзейнымі ядавітымі выдзяленнямі (яркая, запамінальная афарбоўка) служыць папераджальным, адпужвальным сігналам для драпежнікаў. Акрамя таго, у шэрагу відаў у перыяд размнажэння самкі і самцы маюць розную афарбоўку, што спрыяе сустрэчы полаваспелых асобін і стымулюе спароўванне. Некаторыя віды здольныя мяняць колер скуры ў залежнасці ад фону, на якім ім часцей за ўсё даводзіцца знаходзіцца, ці ад асветленасці.
Скуры амфібій эфектыўна ўдзельнічае у дыханні. Лёгкія ў земнаводных вельмі прымітыўныя, да таго ж у бясхвостых земнаводных вельмі прымітыўны нагнятальны механізм дыхання, бо ў іх няма грудной клеткі. У якасці «поршня» своеасаблівай помпы служыць дно ротавай поласці. Апускаючы яго пры адкрытых храпах, жывёліна набірае паветра ў рот, а ўзнімаючы пры закрытых, — праштурхоўвае паветра ў лёгкія. 3 лёгкіх паветра выходзіць у выніку скарачэння чэраўнай мускулатуры і спадзення сценак лёгкіх. Такім чынам, лёгкіх недастаткова для забеспячэння арганізма кіслародам. Менавіта праз скуру ў арганізм амфібій паступае 15-55 % кіслароду і вылучаецца 45-86 % вуглякіслага газу. А ў вадзе ўсё дыханне пераключаецца на скуру. Часткова дыханне ажыццяўляецца праз слізістую абалонку ротаглоткавай поласці (10-15 % паглынутага кіслароду), багатай на крованосныя сасуды.
Знаходзячыся ў вільготным асяроддзі (у вадаёме, на расістай траве, пад дажджом), амфібіі міжволі напаўняюцца вадою, якая паступае праз усю паверхню цела і збіраецца ў лімфатычных поласцях, маса жывёліны за кароткі час можа павялічыцца на 20-50 %. У сухіх умовах земнаводныя страчваюць шмат вады, яе ўтрыманне дасягаецца пры дапамозе слізі, якая падсыхае і пакрывае скуру, а ў больш засухаўстойлівых відаў — ушчыльненнем і частковым арагавеннем скуры. Віды, што жывуць у асноўным на сушы, актыўныя толькі ў больш вільготны перыяд сутак (уначы, на змярканні, у час дажджу), а ўдзень знаходзяцца ў сховішчах.
Кормяцца бясхвостыя амфібіі звычайна дробнымі беспазваночнымі жывёлінамі, якія жывуць на сушы і ў вадзе: розныя насякомыя і іх лічынкі, мнаганожкі, павукі, малюскі, ракападобныя, чарвякі. Буйныя формы часам могуць паглынаць драбнейшых земнаводных, малявак рыб, апалонікаў, птушанят, мышападобных грызуноў.
На паляванні бясхвостыя земнаводныя арыентуюцца ў асноўным пры дапамозе зроку і значна радзей — па нюху. Вочы для іх — галоўны орган пачуццяў. У дарослых жаб вага вока ў 1,7-2,3 раза перавышае вагу галаўнога мозгу. Характэрны панарамны зрок і адсутнасць руху вачэй, прычым, вока амфібіі дзейнічае выбіральна.
У неспрыяльныя перыяды года (засушлівы ці халодны сезон) земнаводныя праводзяць час у здранцвенні ў сховішчах. Зімуюць у вадзе або на сушы (у норах, дуплах, пад тоўстым слоем лісця і моху, у падвалах, склепах).
Самкі большасці відаў кладуць ікру ў ваду.
З бясхвостых амфібій на Беларусі сустракаюцца жабы, рапухі, жарлянка чырванабрухая, квакша звычайная.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн., БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
- Пікулік М. М. Навошта нам амфібіі? — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00383-4