Біблія Лінкальна
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Біблія Лінкальна — выданне Бібліі, якое выкарыстоўваў для клятвы пры сваёй інаўгурацыі 16-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Аўраам Лінкальн. На гэтай жа Бібліі, якая з'яўляецца зборам калекцыі Бібліятэкі Кангрэса, прымаў прысягу і 44-ы прэзідэнт ЗША Барак Абама[1].
Біблія выпушчана выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта ў 1853 годзе і мае 1280 старонак. Памеры кнігі — 15 см у даўжыню, 10 см у шырыню і 4,5 см у таўшчыню[2]. Вокладка кнігі выканана з чырвонага аксаміту з пазалочанымі краямі.
Біблія дэманстравалася ў Бібліятэцы Кангрэса да мая 2009 года, калі праходзілі святкаванні двухсотгоддзя з дня нараджэння Аўраама Лінкальна[2].
Зноскі
- ↑ Абама будзе вымаўляць прысягу на Бібліі Лінкальна. Праверана 22 красавіка 2011.
- ↑ 2,0 2,1 President-Elect Obama To Take Oath of Office on Lincoln-Inaugural Bible from Library of Congress. Бібліятэка Кангрэса (2008-12-23). Праверана 22 красавіка 2011.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біблія Лінкальна