Бікіні (адзенне)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бікіні, вопратка)
Мадэль у бікіні

Бікіні (ад маршал.: Pikinni, літаральна «паверхня какоса») — адкрыты жаночы купальны строй. Складаецца з бюстгальтара і вузкіх майтак, якія не хаваюць талію. Бікіні асабліва прыдатна для нашэння ў спякотнае летняе надвор’е, пашырае зону загару, падкрэслівае прыгажосць жаночага цела.

Адкрытыя купальныя строі для жанчын былі вядомы ўжо ў антычны час. Мода на іх адрадзілася ў 1946 г. пасля прэзентацыі ў Парыжы. Тады ж упершыню была выкарыстана назва бікіні. Папулярызацыя адбылася ў 1950-ых гг. першапачаткова дзякуючы еўрапейскім мадэлям. Адной з іх была Брыжыт Бардо[1], якая падчас Канскага фестываля 1953 г. сфатаграфавалася ў бікіні і зрабіла адкрыты купальны строй абавязковай рэччу ў арсенале еўрапейскіх модніц.

У наш час бікіні шырока ўжываюцца па прызначэнню, на конкурсах прыгажосці, спартыўных спаборніцтвах, на розных выступленнях.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. vogue.co.uk Архівавана 27 чэрвеня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]