Білі Джын Кінг
| Білі Джын Кінг | |
| Грамадзянства | |
| Месца пражывання | Чыкага і Нью-Ёрк, ЗША |
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1943 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | Лонг-Біч, ЗША |
| Рост | 164 см |
| Вага | 61 кг |
| Пачатак кар'еры | 1960 (прафесіянал з 1968) |
| Завяршэнне кар'еры | 1983 |
| Працоўная рука | правая |
| Удар злева | аднаручны |
| Прызавыя, USD | 1 966 487 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў в/п | 695—155 |
| Тытулаў | 67 |
| Найвышэйшая пазіцыя | 1 |
| Парны разрад | |
| Тытулаў | 101 |
| Найвышэйшая пазіцыя | 1 |
| Завяршыла выступы | |
Білі Джын Кінг (анг.Billie Jean King, у дзявоцтве Мофіт (анг.Moffitt), нар. 22 лістапада 1943 года, Лонг-Біч, штат Каліфорнія, ЗША) — знакамітая амерыканская тэнісістка. Выступала ў 60-80 гадах XX стагоддзя. Рэкардсменка па колькасці перамог на Уімблдонскім турніры. Актыўны змагар за раўнапраўе жанчын і мужчын у спорце.
Біяграфія [правіць]
1960 - пачатак выступаў. У 1968 годзе афіцыйна становіцца прафесіяналам.
Спартсменцы не было і семнаццаці, калі яна першынствавала ў чэмпіянаце ЗША-60 на цвёрдых кортах ў парным разрадзе разам з Дарлін Хард.
У 1961 годзе яна, будучы ў складзе каманды краіны ў Кубку Уайтмана, перамагла ў двух з трох матчаў.
У 1966 годзе выйграла свой першы турнір Вялікага Шлема ў адзіночным разрадзе - Уімблдон.
У 1965 годзе спартсменка спалучалася шлюбам з Ларэнса Кінгам і вядомая свеце пад гэтым прозвішчам. У далейшым шлюб распаўся, але Білі-Джын пакінула прозвішча былога мужа.
Кінг - адна з нешматлікіх гульцоў, што выйгралі ўсе турніры Вялікага Шлема. Праўда, у розны час. На Уімблдоне і Адкрытым чэмпіянаце ЗША яна перамагала ва ўсіх трох намінацыях (у «адзіночцы», у пары і ў міксце).
У 1966, 1967, 1968, 1972 гадах была наймацнейшай тэнісісткай свету і абвяшчалася гульцом года.
На працягу ўсёй кар'еры супернічала з выбітнай тэнісісткай Маргарэт Сміт-Корт.
З'яўляецца самым узроставым прафесійным гульцом, які выйграў адзіночны турнір WTA. Выйграла турнір у Бірмінгеме ў 1983 годзе ва ўзросце 39 гадоў, 7 месяцаў, 23 дзён.
У 1983 годзе завяршыла выступленні.
У 1987 годзе прынятая ў Міжнародную залу тэніснай славы.
У 1990 годзе ўвайшла ў лік 100 самых уплывовых амерыканцаў 20-га стагоддзя. У 2009 годзе ўзнагароджана Прэзідэнцкім медалём Свабоды, вышэйшым грамадзянскім знакам адрознення ў ЗША.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.268
Спасылкі [правіць]
Шаблон:Чалавек года (па версіі часопіса Тайм) 1951-1975 Шаблон:Спартсмен года па версіі Sports Illustrated
- Асобы
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Лонг-Біч
- Тэнісісты паводле алфавіту
- Тэнісісты ЗША
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Уімблдонскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Уімблдонскага турніру ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Уімблдонскага турніру ў змяшаным парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым парным разрадзе
- Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змяшаным парным разрадзе
- Першыя ракеткі свету, жанчыны
- Члены Міжнароднай залы тэніснай славы
- Уладальнікі Кубка Федэрацыі, тэніс
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалем Свабоды