Біржайскі замак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
замак
Біржайскі замак
Biržų pilis
Рэканструяваная ў канцы XX стагоддзя частка замка
Рэканструяваная ў канцы XX стагоддзя частка замка
Каардынаты: 56°12′00″ пн. ш. 24°45′00″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. (G) (O) (Я)56°12′00″ пн. ш. 24°45′00″ у. д. / 56.2° пн. ш. 24.75° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Літва
Горад Біржай
Архітэктурны стыль Рэнесанс
Заснавальнік Князь Крыштаф Мікалай Радзівіл
Будаўніцтва 15861589 гады

Біржайскі палац-замак (літ.: Biržų pilis) — былая рэзідэнцыя Радзівілаў у горадзе Біржай на поўначы Літвы. Пабудаваны ў 1586—1589 гадах Кшыштафам Радзівілам. Свой цяперашні выгляд палац набыў ў 1985 годзе.

Па звычаю літоўскіх магнатаў, для абароны замка ля яго сцен было ўладкавана штучнае возера Шырвена. Гэты вадаём плошчай каля 400 га ўзнік пры загачванні рэк Апашча і Аглуона. Замак атачылі ахоўным насыпам і равамі з вадой.

У 1625 годзе замак захапіла шведская армія. Праз некалькі гадоў Радзівілы вярнулі амаль цалкам разбураны замак, была распачата яго рэканструкцыя. Замак быў адбудаваны па галандскай мадэлі бастыённых замкаў, быў абсталяваны ахоўнай сістэмай насыпаў, бастыёнаў, замак набыў рысы стылю рэнесанса. Зноў адбудаваны другі замак, як і першы, складаўся з цэлага комплексу будынкаў рознага прызначэння — іх было звыш за 20.

Біржайскі замак быў падчас Паўночнай вайны ў 1704 годзе разбураны шведамі. Пасля гэтага замак не аднаўляўся. У 1978—1985 гадах частка руінаў Біржайскага замка была рэканструявана і зараз там размяшчаецца музей Біржайскага краю «Села» і бібліятэка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]