Біт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Біт (англ.: binary digit; таксама гульня слоў: англ.: bit — трохі) м. скл
- Па Шэнану біт — гэта двайковы лагарыфм імавернасці роўнаімаверных падзей або сума вытворных імавернасці на двайковы лагарыфм імавернасці пры рознаімаверных падзеях.
- Адзін разрад двайковага кода (двайковая лічба). Можа прымаць толькі два ўзаемавыключныя значэнні: так/не, 1/0, уключана/выключана, і т. п.
- Базавая адзінка вымярэння колькасці інфармацыі, роўная колькасці інфармацыі, якая змяшчаецца ў вопыце, што мае два роўнаімеверныя зыходы. Гэта тоесна колькасці інфармацыі ў адказе на пытанне, што дапускае адказы «так» альбо «не» і ніякага іншага (гэта значыць такая колькасць інфармацыі, якая дазваляе адназначна адказаць на пастаўленае пытанне). У адным двайковым разрадзе ўтрымоўваецца адзін біт інфармацыі.
