Бітва за Днепр, 1943
| Бітва за Днепр | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Вялікая Айчынная вайна | |||||||||
![]() Савецкія байцы фарсіруюць Днепр |
|||||||||
|
|||||||||
| Cупраціўнікі | |||||||||
| Камандуючыя | |||||||||
| Сілы бакоў | |||||||||
| 2 650 000 салдат 51 000 гармат 2400 танкаў 2850 самалётаў |
1 250 000 салдат 12 600 гармат 2100 танкаў 2000 самалётаў |
||||||||
| Ваенныя страты | |||||||||
| беззваротныя 417 323 чалавек, санітарныя 1 269 841 чалавек[1] |
ад 400 000 чалавек да 1 000 000 чалавек |
||||||||
Шаблон:Бітва за Днепр Бітва за Днепр (1943) — шэраг наступальных аперацыяў Чырвонай арміі пад час Вялікай Айчынай вайны, у выніку якіх ад нямецкіх акупантаў быў вызвалены шэраг гарадоў украінскага Падняпроўя, у тым ліку Кіеў.
11 жніўня 1943, пасля паражэння ў Курскай бітве, немцы пачалі будаўніцтва ўмацаванняў, г. зв. «Усходняга валу», што меў мэтаю спыніць наступ савецкіх войск. Галоўную частку Усходняга вала складала рака Днепр.
Наступ савецкіх войск, які меў мэтаю вызваленне левабярэжнай Украіны і захоп плацдармаў на правым беразе Дняпра, пачаўся 26 жніўня 1943 года. У ноч на 21 верасня савецкія войскі фарсіравалі Днепр каля вусця ракі Прыпяць, і да канца верасня, пераадолеўшы найбольш умацаваную частку Усходняга вала, захапілі 23 плацдармы на правым беразе Дняпра.
12 кастрычніка пачаўся другі этап бітвы, працягам якой былі вызваленне Запарожжа (14 кастрычніка), Днепрапятроўска (25 кастрычніка), Кіева (6 лістапада). Планы нацыстаў па стабілізацыі лініі фронта на Дняпры былі сарваныя. Поспех бітвы за Днепр стаў перадумоваю наступу на правабярэжную Украіну і Крым.
Літаратура [правіць]
- Николай Шефов, Russian fights, Изд. «Библ. военной истории», М., 2002
- История Великой Отечественной войны, 1941—1945. М.,1963.
- Джон Эрыксан, Barbarossa: The Axis and the Allies, Edinburgh University Press, 1994
- Маршал Иван Конев, Заметки командующего фронтом' М., Наука, 1972.
- Эрих фон Манштейн, Утерянные победы. М., 1957.
Зноскі
- ↑ Советская военная экциклопедия в восьми томах. Второе издание. — Москва:Военное издательство, 1990. — Том 1:«А»—«Бюлов». — Стр.406.
