Альшаніцкая бітва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Альшаніцай
Дата 27 студзеня 1527 года
Месца каля сяла Альшаніца (суч. Ракітнянскі раён Кіеўская вобласць).
Вынік перамога Вялікага княства Літоўскага
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае,
Каралеўства Польскае
 Крымскае ханства
Камандуючыя
Канстанцін Астрожскі
Андрэй Неміровіч
Астап Дашковіч
невядома
Сілы бакоў
невядома 20-30 тысяч
Страты
невядома 24 тысячы забіта, па іншых звестках - звыш 26 тысяч, 700 узята ў палон

Альшаніцкая бітва 1527. Адбылася паміж войскамі ВКЛ і крымскіх татар каля ракі Альшаніцы (прыток Дняпра), за 30 км на паўднёвы усход ад Кіева 27 студзеня. Са снежня 1526 года татары шматлікімі набегамі на польскія, паўднёва-беларускія і літоўскія землі прычынялі вялікія страты. 7000 коннікаў ВКЛ на чале з вялікім гетманам К. Астрожскім і палявым гетманам Я. Радзівіллам, а таксама войскі князёў Юрыя Сямёнавіча Слуцкага, Андрэя Неміровіча, Івана і Аляксандра Вішнявецкіх і іншыя дагналі татар (24000 чалавек на чале з царэвічам Малаем) на рацэ Альшаніцы, разбілі іх і вызвалілі 80000 палонных, вярнулі нарабаваную маёмасць, Малай узяты ў палон, а потым забіты. Крымскае ханства спыніла значныя набегі на землі ВКЛ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]